Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нямецкі інвестар адкрыў у Івацэвічах мэблевую фабрыку

Навіны Германіі. Нямецкі інвестар адкрыў у Івацэвічах мэблевую фабрыку

5 снежня 2018, 20:38 Навіны 31
Навіны Германіі.  Нямецкі інвестар адкрыў у Івацэвічах мэблевую фабрыку

У Івацэвічах (Берасцейская вобласць) пачала працу мэблевая фабрыка, адкрытая нямецкім інвестарам, паведаміла прэс-служба канцэрна “Беллеспаперпром”.

Нямецкая кампанія “Поліпол Прадукцыёнс Фервальтунгс ГМБХ” 20 жніўня падпісала з “Беллеспаперпрамам” інвестыцыйны праект па стварэнні ў гэтым раённым цэнтры мэблевай вытворчасці.

У планах кампаніі будаўніцтва фабрыкі з аб’ёмам вытворчасці да 2020-га 8,5 тыс. канап і да 2027-га – каля 27 тыс. адзінак мяккай мэблі.

Чакаецца, што на прадпрыемстве будзе працаваць каля 1,2 тыс. чалавек, а агульны аб’ём інвестыцый складзе 20 млн еўра.

– Мэта праекта – развіццё апрацоўчай прамысловасці як прыярытэтнага віду дзейнасці для ажыццяўлення інвестыцый і аб’яднання магчымасцяў па вытворчасці мэблі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама пашырэнне рынкаў збыту, – адзначылі ў прэс-службе.

На арандаванай плошчы ў ААТ “Івацэвічдрэў” кампанія адкрыла першы цэх па вытворчасці канап. Ужо выпушчаны першыя ўзоры прадукцыі. Мэблю вырабляюць беларускія спецыялісты, якія прайшлі адмысловае навучанне на заводах “Поліпол Прадукцыёнс Фервальтунгс ГМБХ” у Польшчы. Да сакавіка 2019-га плануецца выпусціць каля 1 тысячы канап.

Вырабленая мэбля будзе пастаўляцца на еўрапейскі рынак.

ПЦ “Беллеспаперпрам”.

Фота pixabay.com.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас