Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адкрытая лекцыя ад украінскага Urban Space Radio.

Адкрытая лекцыя ад украінскага Urban Space Radio.

5 снежня 2018, 16:34 Грамадства, Навіны 30
Адкрытая лекцыя ад украінскага Urban Space Radio.

Urban Space Radio – бадай, адзін з самых незвычайных медыйных праектаў пастсавецкага рэгіёну, гарадское медыя, інтэграванае ў асяроддзе.

Студыя незалежнага медыя пра урбаністыку, культуру, грамадскае жыццё адкрылася ў 2015 годзе ва ўкраінскім Івана-Франкоўску ў памяшканні рэстарана (!), заснаванага неабыякавымі гараджанамі.

Рэстаран Urban Space 100 – сацыяльны бізнес, на які сто франкоўцаў скінуліся па 1 тыс. даляраў. 20% ад яго прыбытку ідзе ўпраўляючай кампаніі, 80% – на развіццё самых розных гарадскіх ініцыятыў.

За амаль чатыры гады свайго існавання праект Urban Space стаўся цэнтрам гарадскога жыцця Івана-Франкоўска і абзавёўся франшызай, па якой аналагічнае месца адкрываецца ў Кіеве.

❓ Наколькі трывалым можа быць звязка сацыяльна адказнага праекту і медыя? 
❓ Што было першым – актывізм ці медыйная ідэя? 
❓ У якой ступені праект абавязаны сваім поспехам радыё – і якое месца займае яно ў сістэме і ў жыцці горада зараз?
❓ Як медыі здольныя паляпшаць гарадское жыццё?

Пра гэта на адкрытай лекцыі ў Прэс-клубе распавядуць каардынатарка Urban Space Radio Юлія Кушнір і менеджэрка франшызы Urban Space Марта Гладка.

Уваход вольны пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба на старонцы 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас