Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Названыя ўдзельнікі канцэрту „Героі году”

Названыя ўдзельнікі канцэрту „Героі году”

4 снежня 2018, 15:55 Грамадства, Культура, Навіны 24
Названыя ўдзельнікі канцэрту „Героі году”

Гурты Nürnberg і Nizkiz выступяць на цырымоніі ўручэння з нагоды 15-годдзя парталу TuzinFM 12 снежня. Таксама запланаваны сэт ад аўтараў «Альбому году» – гурта MorkvoЦвет. Спецыяльным госцем цырымоніі будзе Ігар Варашкевіч. Лідар «Крамы» упершыню ў жыцці сыграе ды-джэй сэт.

алоўнае адкрыццё ў беларускай музыцы ў 2018 годзе паводле версіі TuzinFM – Nürnberg – насамрэч з Менску, але рэальна іх дэбютны рэліз выйшаў у Нямеччыне. Яны выдаюць песні на MC, відэа здымаюць на VHS і фатаграфуюць на стужку. Музыкаў цікавіць дэпрэсіўны стан і ўнутраная барацьба, а натхняе шэрае наваколле і ўсеагульная стома. Гурт распачаў актыўную дзейнасць пад канец лета 2017 году, выдаў дэбютны EP на бэрлінскім D.I.Y-лэйбле, іх песня «Лёс» трапіла на касэтны зборнік «Russian Tour 3» французскага лэйблу Belka Records, а пашыранае выданне беларускамоўнага EP выйшла на CD на расейскім лэйбле Sierpen Records. Яны далі з два дзясяткі канцэртаў, у тым ліку двойчы ў Маскве, у Віцебску сыгралі на разагрэве ў Akute, а ў сталіцы двойчы былі ў супорце «Петли пристрастия», трапілі ў фінал конкурсу «Басовішча-2018». Нядаўна Януш Пятрэнка і Алег Савуцін пабывалі ў студыі Belsat Music Live. У жывым сэце  яны ўпершыню зайгралі некаторыя творы з альбому «Skryvaj», які толькі што пабачыў сьвет. Найлепшым беларускім гуртом 2018 году TuzinFM палічыў Nizkiz. Сёлета магілёўскія музыкі збіралі поўныя залі практычна ва ўсіх гарадах у межах свайго беларускага туру, а на канцэрт у Менску квіткі на тысячную залю скончыліся яшчэ за месяц да канцэрту, давялося рабіць дадатковы канцэрт, на які таксама квіткі былі раскупленыя імгненна. Былі і паспяховыя сольнікі ў іншых беларускіх гарадах, а таксама ў Маскве і Піцеры. Каманда таксама перамагла ў беларускім адборы ды выступіла на найбуйнейшым украінскім фэсце Atlas Weekend, а таксама стала госцем вялікіх беларускіх опен-эйраў LidBeer i Viva Braslav. З рэлізаў — два шыкоўныя сінглы: «Интроверт» і «Люстэрка». Над апошнім музыкі працавалі разам з партугальскім прадусарам Даніэлем Кардозам. На «Люстэрка» і на найлепшы гіт-2017 на TuzinFM «Небяспечна» сёлета выйшлі кліпы. «Небяспечна» ўжо мае больш каля 300 000 праглядаў. Гурты Nürnberg і Nizkiz выступяць на цырымоніі ўручэння «Героі году» з нагоды 15-годзьдзя парталу TuzinFM. Таксама ў ёй возьмуць удзел аўтары найлепшага альбому на меркаванне слухачоў TuzinFM MorkvoЦвет, а яшчэ – упершыню! – адзін з заснавальнікаў беларускага року Ігар Варашкевіч зайграе ды-джэй сэт! Весці канцэрт будзе Максім Жбанкоў. Квіткі тут. У дзень канцэрту на ўваходзе яны будуць даражэй.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/nazvanyya-udzelniki-kantsertu-geroi-g/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас