Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кракаўская шопка — у спісе UNESCO разам з Будслаўскім фэстам!

Кракаўская шопка — у спісе UNESCO разам з Будслаўскім фэстам!

4 снежня 2018, 16:47 Грамадства, Культура, Мова, Навіны, У свеце 69
Кракаўская шопка — у спісе UNESCO разам з Будслаўскім фэстам!

Пасяджэнне Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што 28 лістапада ўнёс у Рэпрэзентатыўны спіс UNESCO Будслаўскі фэст, працягваецца да 1 снежня. Неўзабаве пасля беларускай прапановы зацвердзілі ўнясенне ў той жа спіс кракаўскай шопкі.

Польская намінацыя трапіла ў спіс пад назвай “Традыцыя калядных спектакляў (шопка) ў Кракаве” ці папросту “Szopkarstwo krakowskie”. Віншуем суседзяў!

Польшча ратыфікавала Канвенцыю UNESCO аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў 2011 г. і тады ж пачала стварэнне нацыянальнага інвентара. Ён змешчаны тут.

Унясенне элемента ў нацыянальныя спісы — нагадаем — неабходная ўмова для намінацыі яго ў UNESCO. Сёлета НЧ пісаў пра шэсце кракаўскага Лайконіка, якое таксама ўвайшло ў польскі інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Прапануем перачытаць артыкул, што НЧ публікаваў падчас выставы кракаўскіх шопак у Мінску на Каляды 2017 года “Чым розняцца кракаўская шопка і беларуская батлейка?“

глядзі больш

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Гісторыя беларускай мовы
Мова

Гісторыя беларускай мовы

31 жніўня 2020, 12:5714
Далучайцеся да нас