Home
У свеце

Беларусь і Польшча будуць супрацоўнічаць у галіне канкурэнтнай палітыкі 

Беларусь і Польшча будуць супрацоўнічаць у галіне канкурэнтнай палітыкі 

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч і прэзідэнт польскага ведамства па пытаннях канкурэнцыі Марак Нікчал 26 лістапада падпісалі ў Варшаве мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне канкурэнтнай палітыкі і абароны правоў спажыўцоў, паведамілі ў прэс-службе МАРГ.
У гэты дзень адбылося пятае пасяджэнне сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве пад старшынствам Уладзіміра Калтовіча і міністра прадпрымальніцтва і тэхналогій Польшчы Ядвігі Эмілевіч. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёвай і інвестыцыйнай сферах, а таксама ў галіне сельскай гаспадаркі, транспарту, фінансаў, страхавання, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Па выніках пасяджэння мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне эканамічнага супрацоўніцтва падпісалі Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі і Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю. Дагавор аб супрацоўніцтве заключылі Польскі авіяцыйны завод і „Белкамунмаш”. У Варшаве таксама прайшоў польска-беларускі бізнес-форум, у якім прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў прадпрыемстваў харчовага, будаўнічага, банкаўскага, сельскагаспадарчага і іншых сектараў дзвюх краін.

belta.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/belarus-i-polshcha-buduts-supratsouni/

Previous article У Глыбоцкім раёне святара аштрафавалі за рамонт царквы
Next article

Наша Слова

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215