Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
18 топавых беларускіх дызайнераў ладзяць сваю «чорную пятніцу»

18 топавых беларускіх дызайнераў ладзяць сваю «чорную пятніцу»

26 лістапада 2018, 10:44 Грамадства 49
18 топавых беларускіх дызайнераў ладзяць сваю «чорную пятніцу»

Замест «чорнай пятніцы» беларускія дызайнеры абвясцілі пра «чырвоную» і запрашаюць усіх з 23 па 30 лістапада ў свае шоўрумы на рэкордныя распродажы.

Гэта першая падобная акцыя, калі рэчы топавых беларускіх брэндаў можна набыць са зніжкай да 30%. Забраць па найлепшай цане сумачку ад Віталіны Гардзіеўскай ці сукенку ад Івана Айплатава можна па промакодзе «Чырвоная карта». Сачыць за новымі зніжкамі зручна ў інстаграм-акаўнтах дызайнераў, поўны спіс можна знайсці па хэштэгу #краснаяпятница.

За апошнія некалькі гадоў беларуская мода зрабіла якасны скачок. Новыя імёны і шоўрумы адкрываюцца кожны месяц, беларускія брэнды прадстаўлены на подыумах па ўсёй Еўропе, а мясцовыя дызайнеры атрымліваюць кампліменты ад Эвяліны Хромчанка і Рэнаты Літвінавай.

У той жа час усяго за пару гадоў у Мінску свае крамы адкрылі практычна ўсе вядомыя брэнды мас-маркету. Напярэдадні «чорнай пятніцы», калі сусветныя сеткі ладзяць распродажы, а самыя адчайныя шапаголікі бяруць па дзве пары аднолькавых ботаў праз нізкія кошты, беларускія дызайнеры аб’ядналіся ў «прафсаюз», каб супрацьстаяць такому засіллю мас-маркету. І паказаць, чаму можна і трэба купляць сваё. Яны прапанавалі максімальныя зніжкі на свае рэчы і запрасілі з 23 па 30 лістапада па пакупкі.

Глядзі больш 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Далучайцеся да нас