Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вялікі маэстра і таленавіты вучань – на адной сцэне

Вялікі маэстра і таленавіты вучань – на адной сцэне

19 лістапада 2018, 22:34 Культура 12
Вялікі маэстра і таленавіты вучань – на адной сцэне

Цыкл юбілейных канцэртаў, прысвечаных 80-годдзю знанага дырыжора, народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Антонавіча Казінца, распачаўся ў Белдзяржфілармоніі. Яны праходзяць 9, 18 і 23 лістапада.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Міхаіл Казінец з’яўляецца мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча. Ён нарадзіўся ў вёсцы Цынцавічы Вілейскага раёна 18 траўня 1938 года. Скончыў Дзяржаўную кансерваторыю па класах баяна  ( 1965 г.) і оперна-сімфанічнага дырыжыравання (1973 г.).

У 1975 годзе М. Казінец стаў галоўным дырыжорам Нацыянальнага аркестра народных інструментаў, атрымаўшы гэтую пасаду як эстафету з рук самога заснавальніка калектыву – легендарнага Іосіфа Жыновіча.

Малады душой, прагны да працы і закаханы ў музыку, ён  выкладае 52 гады ў Акадэміі музыкі. Ён спалучаў клопаты мастацкага кіраўніка сімфанічнага аркестра Акадэміі музыкі “Маладая Беларусь”, старшыні Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”, мастацкага кіраўніка фестывалю “Беларусь – мая песня”. Маэстра Казінец стаў першым інтэрпрэтатарам  многіх твораў беларускай музыкі.

Сёлета найстарэйшы дырыжор Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і Прэміі прэзідэнта “За духоўнае адра-джэнне” выступіў з юбілейным канцэртам у Вілейцы.

– Мне хацелася вярнуцца туды на радзіму не толькі з успамінамі, але і з музыкай на словы нашых нацыянальных паэтаў – Караткевіча, Багдановіча, Купалы, Бураўкіна, Барадуліна і праз такія асобы паказаць яе землякам, – казаў Міхаіл Казінец.-  Каб яны пачулі музыку ў выкананні выдатных вакалістаў нашага аркестра – Насці Рачыцкай, Марыны Васілеўскай, Андрэя Ко-ласава, Ігара Задарож-нага і запрошанага саліста Яна Жанчака, салістаў-інструменталістаў – Галіны Лазовік, Дзяніса Чорнага.

9 лістапада ён запрасіў на сталічную сцэну з Германіі свайго выхаванца, таленавітага маладога скрыпача Арцёма Шышкова. Пад кіраўніцтвам маэстра Казінца ў яго выкананні прагучаў канцэрт для скрыпкі з аркестрам рэ мажор Ёгана Брамса.

Спявала цудоўная скрыпка і яна казала: “Я адрокся ад гэтага свету з яго мітуснёй, каб здабываць чыстыя нябесныя гукі, адлюстроўваць сонечныя блікі на вадзе, бруенне крыштальных крыніцаў, лёгкі подых ветрыка, гойданне сцяблінак кветак, палёт ластавак над зямлёй. Мая душа назаўсёды злучылася са скрыпкай, а мой лёс – з жыццямі кампазітараў, якія жылі і тварылі ў мінулыя стагоддзі”.

Арцём першым з беларускіх музыкантаў граў на скрыпцы Страдывары і стаў лаўрэатам прэстыжнага конкурсу каралевы Елізаветы.

Ён нарадзіўся ў Менску і скончыў каледж пры Акадэміі і Дзяржаўную Акадэмію музыкі  па класе прафесара Эдуарда Кучынскага, магістратуру, а затым – аспірантуру  Універсітэта музыкі і выяўленчага мастацтва ў Вене  (Аўстрыя).

Артыст граў на скрыпцы майстра Андрэа Гварнэры 1673 года, якая была  набыта пры падтрымцы Міністэрства культуры і Беларускай  Акадэміі музыкі.

Пазней малады скрыпач стаў пераможцам престыжных конкурсаў у Беларусі, Аўстрыі, Чэхіі, Германіі, Літве, Польшчы, Расіі і Украіне. У 2012 годзе  ён выйграў International Max Rostal Competition.

– З Міхаілам Антонавічам Казінцом у мяне звязана шмат добрых успамінаў, – кажа Арцём. – Тады ён быў рэктарам Беларускай Акадэміі музыкі і кіраваў аркестрам “Маладая Беларусь”. Некалькі разоў мы выконвалі з ім канцэрт для скрыпкі Ёгана Брамса ў Менску і ў іншых гарадах краіны. Міхаіл Антонавіч стаяў за дырыжорскім пультам, а я саліраваў. Зараз я выступаю ў Берліне ў розных канцэртных залах.

Э. Дзвінская.  

На здымках:

1.Міхаіл Казінец;

  1. На канцэрце;
  2. Арцём Шышкоў, фота аўтара.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Далучайцеся да нас