Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Язэп Семяжон: verba volant, scripta manent -«Словы злятаюць, напісанае застаецца»

Язэп Семяжон: verba volant, scripta manent -«Словы злятаюць, напісанае застаецца»

16 лістапада 2018, 14:48 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 122
Язэп Семяжон: verba volant, scripta manent -«Словы злятаюць, напісанае застаецца»

verba volant, scripta manent -«Словы злятаюць, напісанае застаецца»- такіх слоў, нажаль, мы не пачум больш… Такія словы былі ў прадмове да вядомага на ўвесь свет пераклада паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”. Хто ж падарыў беларускаму свету гэты цудоўны мастацкі пераклад? Каму скажа “дзякуй” уся Беларусь?

Язэпу Семяжону.

Язэп Семяжон – гэта вядомы паэт-перакладчык, член Саюза пісьменнікаў, ветэран вайны, выкладчык замежных моў, публіцыст і фалькларыст, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, уладальнік ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна Дружбы народаў, ордэна Айчыннай вайны І ступені, двух ордэнаў Чырвонай Зоркі, польскага ордэна, шматлікіх медалёў. Нарадзіўся ён 3 (16) лістапада 1914 года ў вёсцы Пятровічы Ігуменскага павета Мінскай губерніі (цяпер Смалявіцкі раён Мінскай вобласці). Маленства Я. Семяжона было складаным. Старэйшы брат загінуў у час Першай сусветнай вайны, праз год памёр яшчэ адзін брат, а за ім – старэйшая сястра. Каб пазбегнуць голаду, маці забрала Язэпа, яшчэ дваіх сыноў і дачку, і з’ехала да сваіх родных у г. Друю (былая Віцебская губернія). З надзеяй на лепшае жыццё вярнуліся яны ў Пятровічы толькі праз два гады.

Калі ж пачалася дарога сына лесніка ў вялікі свет літаратуры? Можна сказаць, што з самага маленства. Спачатку, акрамя беларускай і рускай, была польская мова, якой Язэпа Семяжона навучыла настаўніца малодшых класаў. Пашанцавала і з вывучэннем нямецкай мовы: ён жыў на кватэры выкладчыцы, калі вучыўся ў Смілавіцкай сярэдняй школе. Пашчасціла Язэпу Семяжону і ў тым, што лёс звёў яго з самім Ул. Галубком. У 1932 – 1934 гг. учарашні вясковы юнак быў акцёрам тагачаснага Трэцяга беларускага дзяржаўнага тэатра. Тут ён заняўся вывучэннем французскай мовы і ў 1934 г. паступіў у Мінскі педагагічны інстытут на філалагічны факультэт. Па словах Язэпа Семяжона, “чатырох гадоў хапіла, каб змог размаўляць па-англійску і па-французску. Ведаючы гэтыя мовы, пакрысе падступіўся і да іншых. Напрыклад, англійская мова дапамагла вывучыць галандскую, нават дацкую, шведскую… Праз французкую прыйшоў да іспанскай. Італьянскую мову вывучаў пазней, калі ў гады вайны быў вайсковым разведчыкам”. У хуткім авалодванні Язэпам Семяжонам замежнымі мовамі паядналіся напорыстасць і, вядома, талент. Бо ўжо напачатку сваёй творчай дарогі ён выступіў з арыгінальнымі вершамі.

Дзякуючы нястомнай працы выдатнага паэта-перакладчыка сёння на нашай роднай мове гучаць многія ўзоры класічнай і сучаснай паэзіі з усіх кантынентаў планеты, прычым гучаць добра, натуральна па-беларуску і праўдзіва ў дачыненні да арыгіналаў, бо Язэп Семяжон сапраўды пазбягаў у сваіх паэтычных перакладах сэнсава-вобразнай “маны”, імкнучыся заўсёды захоўваць вернасць духу арыгінала.

Язэп Семяжон яшчэ ў студэнцкія гады надрукаваў на старонках газеты “Літаратура і мастацтва” свой першы паэтычны пераклад паэзіі Байрана. З таго часу і пачалася перакладніцкая дзейнасць пісьменніка. Адзін за другім робіць ён пераклады неўміручых твораў Шэкспіра, Бёрнса, Беранжэ, Гейнэ і інш. Семяжон адкрыў беларускаму народу італьянскіх пісьменнікаў Радары, Севярыні, пазнаём

іў з хараством паэзіі А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, польскіх, чэшскіх, славацкіх, нямецкіх песняроў.

Далейшым універсітэтам было само жыццё. Прызваны ў кастрычніку 1938 г. у армію Я. Семяжон звольніўся ў саракавым годзе. Праўда, праз месяц-другі зноў апрануў шынель: працаваў у разведаддзеле штаба асобай Беларускай ваеннай акругі перакладчыкам. Удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі, у савецка-фінскай вайне, Вялікай Айчыннай… Дэмабілізаваўся толькі ў 1959 г.

Амаль усё, да чаго дакранаўся Язэп Семяжон, пазначана высокай паэтычнасцю. Раскрываючы сакрэты сваёй творчасці, ён зазначыў: “Правільнай лічу такую ўстаноўку – перакладваць не слова ў слова, а паэзію – паэзіяй, вобраз – вобразам”. Асобнае месца ў творчасці Я. Семяжона займае пераклад з лацінскай мовы паэмы выдатнага беларускага паэта эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”. Чатыры з паловай стагоддзі аддзяляюць нас ад тых дзён, калі была напісана гэта паэма.


 

Узгадаем жа:

Вось i прыйшлі мы. Цяпер уявіце паляну.

Зубр на паляне стаіць нерухомы, як быццам

Роздуму поўны над светам i зменлівым лёсам.

Будзем спяваць аб адным, хоць i ў вершах часамі

Можна сустрэць i чароды аднолькавай масці.

Я не займу чараду, бо нi умельства, нi часу,

Мабыць, не хопіць. А гэты магутны асілак

Проста ў мяне на вачах, не заўважыўшы пасткi,

Mipнa прайшоў праз прагонак i ў пасынак тpaпіў. Варта — прагон на засоў,— i пайшло паляванне!

Стрэламі утыканы у скабы i ў грыву, як пер’ем.

Зубр вокамгненна рвануўся у гушчар, а з засады

Коп’i і пiкi шыбнулі лаўцы, i ўпілася

Сталлю булатнай у цела звярынае зброя.

Ён страсянуўся — не строс, i на ўсю сваю пашчу Сіпла рыкнуў, закружыўся, падскочыў — i ходу.

Коннікi ўслед, напярэймы. Што poбіццa у пушчы:

Галас i тупат, здаецца, да зор далятаюць!

 

Памёр Іосіф Ігнатавіч Семяжон 16 жніўня 1990 года, пахаваны на Пятровіцкіх могілках.

  • Tags
  • Песня пра зубра
  • Семяжон
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4722
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Далучайцеся да нас