Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Шпількі першых лэдзі: жонкі прэзідэнтаў і высокія абцасы

Шпількі першых лэдзі: жонкі прэзідэнтаў і высокія абцасы

13 лістапада 2018, 11:11 Грамадства, Навіны, У свеце 27
Шпількі першых лэдзі: жонкі прэзідэнтаў і высокія абцасы

“Хоць лідэры Францыі і ЗША прыехалі ў Парыж на мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя з дня заканчэння Першай сусветнай вайны, у першых лэдзі была свая бітва. Чые абцасы вышэй?” – Піша Times.

Для мерапрыемстваў у Елісейскім палацы Меланія Трамп абрала туфлі ад Christian Louboutin на 12-сантыметровай шпільцы.

Шпількі сініх туфляў Брыжыт Макрон былі не меншыя. Мелані Трамп даўно вядомая сваёй любоўю да высокіх абцасаў. Падчас візіту ў Польшчу ў 2017 годзе дзеці паднеслі ёй падарунак – надрукавалі туфлі на высокіх абцасах на 3D-прынтары. Першую лэдзі ЗША не раз крытыкавалі за тое, што яе высокія абцасы далёка не заўсёды дарэчныя. У мінулым годзе яе з’яўленне на шпільках у Тэхасе падчас урагану “Харві” выклікала буру незадаволенасці ў сацыяльных сетках.



 

Меланія Трамп таксама прыцягнула да сябе ўвагу, калі на высокіх абцасах выйшла, каб пасадзіць дрэва на тэрыторыі Белага дома.
Былая першая лэдзі Мішэль Абама высокія абцасы не любіла і заўсёды аддавала перавагу туфлям-лодачкам на маленькай шпільцы.
Былая грамадзянская жонка французскага прэзідэнта Франсуа Аланда журналістка Валеры Трыервейлер, наадварот, вельмі любіла высокія абцасы.

Французскія СМІ нават аднойчы крытыкавалі яе за тое, што на фоне Валеры Франсуа Аланд выглядаў невысокім.
Абутак першых лэдзі не заўсёды прыцягваў столькі ўвагу СМІ. Многія жонкі прэзідэнтаў не спрабавалі вылучацца за кошт абцасаў.



Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4918
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3217
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0815
Далучайцеся да нас