Раман Віктара Марціновіча «Ноч» дасяжны для бясплатнага і афіцыйнага спампоўвання ў інтэрнэце
Пісьменнік Віктар Марціновіч паведаміў у сваім Фэйсбуку, што атрымаў дазвол ад выдаўцы на тое, каб выставіць тэкст раману «Ноч» у вольны доступ. Цяпер кніга дасяжная для спампоўвання ў інтэрнэце.
Пісьменнік адзначае, што цалкам усвядомлівае, што фінансавага пункту гледжання такі крок падобны да самазабойства. Але прыводзіць аргументы, чаму вырашыў так паступіць.