Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

31 кастрычніка 2018, 11:32 Мова 34
Смак роднае мовы

Яўгенія Габец

Размаўляй са мной

Размаўляй са мной на сваёй роднай мове,
Абдымай мяне шчырымі словамі.
Выпусці думкі на волю,
Злейся душою з далёкімі зорамі.
Хай словы злятаюць у вырай,
Хай мара ў паветры лунае.
Хай словы спевам жураўліным
Адгукаюцца рэхам між гаю.
Размаўляй са мной на мове,
Сей любоў ты да родных слоў,
Кідай зерне абапал дарогі,
Па якой ты да мовы прыйшоў.
Каб знайшоўся не “друг”, а “сябар”,
Каб дзяўчыне шапталі “кахаю” замест “люблю”.
І каб хлеба быў не “кусок”, а “кавалак”…
Кідай зерне слоў на сцежку сваю.
І калі-небудзь нехта пройдзе
Гэты шлях, што і ты прайшоў.
І ў сабе беларуса знойдзе,
Возьме роднае слова ў далонь.
І з блакітных і чыстых нябёс
Да цябе дакранецца простае шчырае Слова.
Кожны варты знайсці на старонках жыцця свой лёс
На знаёмай і роднай Мове.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас