Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100-годдзе першай беларускай арганізацыі на Лідчыне

100-годдзе першай беларускай арганізацыі на Лідчыне

30 кастрычніка 2018, 13:03 Грамадства 10
100-годдзе першай беларускай арганізацыі на Лідчыне

22 кастрычніка на аграсядзібе “Гасьціна” ў в. Пескі Лідскага раёна актывісты лідскіх і бярозаўскіх арганізацый адзначылі 100-годдзе ўтварэння першай беларускай арганізацыі ў Лідзе. Арганізацыя была створана 19 кастрычніка 1918 года героем Першай сусветнай вайны генерал-маёрам Я.А. фон Гротэ дэ Буко.

Менавіта нямецкае прозвішча  дазволіла яму знайсці агульную мову з немцамі, якія збіраліся пакідаць Ліду (першыя часткі пачалі ад’язджаць 27-28 снежня). Бе-ларусы імкнуліся атрымаць ад немцаў зброю і ўзяць уладу. Улада павінна была брацца на карысць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Вечарам  22 кастрычніка Станіслаў Суднік прачытаў невялікую лекццыю пра падзеі тых часоў, пра тое, як нялёгка было беларускім патрыётам, калі немцы вырашылі перада-ваць уладу ў горадзе бальшавікам, калі павет быў захоплены падраздзеламі польскай Самаабароны Лідчыны.

Сяржук Чарняк распавёў пра перыпетыі 30-гадовай даўніны, калі восенню 1988 года  ў Лідзе пачала стварацца першая беларуская арганізацыя найноўшага часу, а менавіта – “Рунь”.

Лявон Анацка, Вітольд Ашурак, Сяргей Пантус, Віталь Карабач, Сяргей Сідарэнка гаварылі пра сёлетнюю дзейнасць грамадскіх арганізацый на Лідчыне, дзе становіцца вельмі няпроста.

Завяршыў вечарыну невялікі канцэрт патрыятычных песень у выкананні Сяржука Чарняка.

Помнім мы, будуць помніць і нас.

Наш кар. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас