Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэмію Шэрмана за найлепшы мастацкі пераклад уручаць 25 кастрычніка

Прэмію Шэрмана за найлепшы мастацкі пераклад уручаць 25 кастрычніка

19 кастрычніка 2018, 09:04 Культура 44
Прэмію Шэрмана за найлепшы мастацкі пераклад уручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў. Уручэнне прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшы мастацкі пераклад на беларускую мову адбудзецца 25-га кастрычніка ў музеі Максіма Бадановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) а 19:00. 

У кароткі спіс прэміі ўвайшлі:

Вера Бурлак з перакладам з англійскай мовы. Льюіс Кэрал “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. “Галіяфы”, Менск.

Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы. Кен Кізі “Палёт над гняздом зязюлі”. “Янушкевіч”, Менск.

Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы. Свэн Нурдквіст “Калядная каша”, “Паляванне на ліса”, “Пэтсан сумуе”, “Фіндус з’язджае”. “Кнігазбор”, Менск.

Ігар Крэбс з перакладам з нямецкай мовы. Г. А. Бюргер, Р. Э. Распэ “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна”. “Кнігазбор”, Менск.

Максім Мудроў з перакладам з албанскай мовы. Ісмаіль Кадарэ “Хроніка ў камені”. “Янушкевіч”, Менск.

Васіль Сёмуха з перакладам з латышскай мовы. Аляксандр Чакс “Выбраныя вершы”. “Зміцер Колас”, Менск. 

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/premiyu-shermana-za-najlepshy-mastatski-p/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5716
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1114
Далучайцеся да нас