• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 15 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Рэктар Ігнатаў: ЕГУ застаецца беларускім еўрапейскім універсітэтам у выгнанні

Рэктар Ігнатаў: ЕГУ застаецца беларускім еўрапейскім універсітэтам у выгнанні

17 кастрычніка 2018, 09:22 Грамадства, Культура, Мова, Навіны, Навука, У свеце 1
Рэктар Ігнатаў: ЕГУ застаецца беларускім еўрапейскім універсітэтам у выгнанні

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ, Вільня) застаецца „беларускім еўрапейскім універсітэтам” у выгнанні, заявіў рэктар ЕГУ Сяргей Ігнатаў у Менску на сустрэчы з журналістамі 16 кастрычніка. Ігнатаў прызначаны рэктарам ЕГУ ў лютым 2018 года.
„Студэнты выбіраюць, на якой мове навучацца — рускай, англійскай або беларускай. Большасць выкладчыкаў ЕГУ — выхадцы з Беларусі, — сказаў рэктар. — Сёлета мы набралі практычна столькі ж студэнтаў, як і летась, — 260 чалавек, 95% якіх з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, астатнія — Расіі, Украіны, Казахстана. Большасць даследаванняў зарыентаваная на беларускую тэматыку, і 62% нашых выпускнікоў вяртаецца ў Беларусь”. Ігнатаў падкрэсліў, што Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, яе культурнай прасторы, як і ўвесь Усходне-Еўрапейскі рэгіён. „Былі гады, калі да нашага рэгіёну ставіліся як да Еўропы другой рукі. Гэта вялося яшчэ з часоў дзялення імперый”, — сказаў ён. Рэктар адзначыў, што ЕГУ „хацеў бы павялічыць колькасць студэнтаў, для чаго ва ўніверсітэце павінны з’явіцца больш якасныя праграмы”. Частка з іх ужо распрацаваная „ў інтарэсах рынку і маладых людзей”. Новыя праграмы, а таксама стратэгічны план развіцця ЕГУ да 2024 года былі прадстаўленыя Міністэрству адукацыі Літвы ў жніўні гэтага года ў ліку дакументаў для атрымання новай ліцэнзіі. Таксама ў рамках гэтай дзейнасці ў ЕГУ прайшла праверка эфектыўнасці выкладчыцкага складу, сказаў Ігнатаў. „Мы падалі Мінадукацыі дакумент аб’ёмам дзве тысячы старонак. Пасля атрымання ліцэнзіі плануем працягнуць акрэдытацыю. Нашы студэнты заслугоўваюць гэтага, і мы будзем у гэтым кірунку працаваць. Мы таксама рады, што ўніверсітэт пераехаў у стары горад, у будынак былога Аўгусцінскага манастыра. Студэнты глядзяць у акно — і вакол прыгажосць, якая адгукаецца ў душах маладых людзей”, — адзначыў рэктар. Нагадаем, у 2017 годзе Цэнтр ацэнкі якасці вышэйшай адукацыі Літвы даў адмоўную ацэнку дзейнасці ЕГУ. Паколькі гэта ўжо была другая ацэнка з адмоўным вынікам, згодна з літоўскім законам аб навучанні і навуцы, міністр адукацыі вырашае пытанне аб адмене дазволу на ажыццяўленне ўніверсітэтам адукацыйнай дзейнасці. Міністэрства асветы і навукі выступіла з прапановай аб адтэрміноўцы адклікання дзейнай ліцэнзіі ЕГУ да 1 ліпеня 2019 года, урад Літвы прыняў рашэнне падтрымаць. ЕГУ быў заснаваны ў Менску ў 1992 годзе, а ў 2004-м — закрыты беларускімі ўладамі з ідэалагічных прычын. Праз год ВНУ аднавіла працу ў Вільнюсе. З’яўляецца літоўскай ВНУ, але мае нефармальны статус беларускага ўніверсітэта ў выгнанні. Фінансуецца кааліцыяй міжнародных донараў. Першым рэктарам ЕГУ быў прафесар Анатоль Міхайлаў. У верасні 2014 года ён пакінуў пасаду рэктара і стаў прэзідэнтам ЕГУ.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/rektar-ignatau-egu-zastaetstsa-belarus/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1423
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0523
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0821
Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску
ТБМ

Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

23 сакавіка 2020, 23:1221
Далучайцеся да нас