Home
Мова

Ангела Эспіноса: “Мова, якой я хачу прысвяціць жыццё”

Ангела Эспіноса:   “Мова, якой я хачу прысвяціць жыццё”

На чарговыя панядзелкавыя заняткі на курсах  “Мова нанова” вядовец Глеб Лабадзенка запрасіў у Менскую кавярню “Грай” іспанскую беларуску Ангелу Эспіносу Руіз.

Незвычайная дзяўчына з выразнымі чорнымі вачыма і чуйнасцю да паэзіі нарадзілася ў Малазе ў Іспаніі ў 1993 годзе. Яна скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэцкай мовамі) і музычную школу. Вучылася на славянскай філалогіі ў Гранадскім універсітэце ў 2015 годзе, а зараз з’яўляецца магістранткай на Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта.

 

Ангела Эспіноса Руіз  – лаўрэат журналісцкай прэміі “Беларусь у фокусе” (2011), фіналістка паэтычнага конкурсу “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна 2015 года. У тым самым годзе яна апублікавала зборнік вершаў “Раяль ля мора” ў Менску і электронны зборнік “Памяць пра будучыню”. Вершы друкаваліся ў часопісах “Маладосць” і “Дзеяслоў”, у газеце “Наша Ніва”.  У 2017 годзе таленавітая паэтка зрабіла пераклад на іспанскую мову вершаў Максіма Багдановіча. Яна была прынятая ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Некалькі гадоў таму Ангела Эспіноса атрымала стыпендыю ад дэпартамента ЗША і на месяц скіравалася на вучобу па міжнародных і культурных адносінах. Там было шмат выхадцаў з былога СССР, і яна пачула славянскія мовы, сярод якіх гучала і беларуская. З ёй разам апынуліся добрыя сябры з Беларусі, якія пачалі знаёміць яе з беларускай культурай. Потым Ангела перамагла на журналісцкім конкурсе ў Варшаве. Калі яе запрасілі на ўзнагароджанне, яна апынулася ў беларускамоўным асяроддзі пісьменнікаў, журналістаў, культурных дзеячаў. Пачуўшы беларускую мову з вуснаў людзей інтэлігентных і адукаваных, Ангела  адразу закахалася ў яе.  

– Я вырашыла, што гэта тая мова, якой я хачу прысвяціць сваё жыццё! Вершы я пачала пісаць даволі хутка, таму што мне падабаецца працэс вы-вучэння новай мовы праз паэзію. Калі я даходжу да пэўнага ўзроўню, праз некалькі месяцаў стараюся пісаць лірычныя творы, таму што менавіта паэзія дае адчуванне мовы, якога цяжка дасягнуць іншымі шляхамі. Больш ці менш паспяхова я пішу на розных мовах. Нядаўна ў Беластоку па просьбе сябра-журналіста я напісала крыху правакацыйны верш…

Наведвальнікі курсаў даволі лёгка здагадаліся, якія вершы Максіма Багдановіча ў перакладзе на беларускую мову прачытала Ангела Эспіноса  з новай кнігі. Прагучалі творы “Зорка Венера”, “Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі”, “Пагоня” і іншыя. Прыклад таленавітай паэткі натхніў удзельнікаў курсаў. У другой частцы заняткаў сваю творчасць прадставілі скульптар Ігар Засімовіч і спявак Зміцер Вайцюшкевіч.

Э. Оліна,

фота аўтара.

Previous article Новыя лекцыі ў Гістарычнай школе
Next article Варшаўскіх дзяцей будуць вучыць па-беларуску

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915