Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

15 кастрычніка 2018, 16:11 Мова 51
Смак роднае мовы

 

Рыгор Барадулін

ЖАДАННЕ

Знаёмых болей, болей, 
А незабыўных меней.
Мяняць бы дах на поле,
Мяняць бы страх на волю
Ды радавацца мене!

Штодня расце каштарыс
Даўгоў чужых і нашых.
Чакае цвёрда старасць, 
І мы ёй кажам: зараз, 
І думаем іначай.

І застаюцца з намі
Клапоты і ўспаміны.
Клапоты стануць снамі,
Сваё адбыўшы ў найме —
Ды ў іншыя даміны!

Мы ўсе — ўспаміны самі,
Свае альбо чужыя. 
З пустымі каласамі 
Ў снапах плывём вазамі,
Аж вось цярпення ные.

Але надзею зорым
Прысмерклых знічак клінам
Спатрэбіцца разорам,
Дзе наш давер і сорам
Паўторацца ўспамінам.

  • Tags
  • ЖАДАННЕ
  • Рыгор Барадулін
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:54194
"Той дом, хоць невялікі, але мілы воку..."
Выданні

"Той дом, хоць невялікі, але мілы воку..."

31 кастрычніка 2026, 08:41151
Вячаславу Шведу - 70 гадоў
Гісторыя і краязнаўства

Вячаславу Шведу - 70 гадоў

30 кастрычніка 2026, 08:38145
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

6 кастрычніка 2026, 18:45142
Далучайцеся да нас