Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 8 кастрычніка ў Менску

Навіны Германіі. Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 8 кастрычніка ў Менску

8 кастрычніка 2018, 23:38 Грамадства 18
Навіны Германіі.  Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 8 кастрычніка ў Менску

VI Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 8 кастрычніка ў Менску, паведамілі ў прэсслужбе Міністэрства энергетыкі Беларусі. Эксперты абмяркуюць пытанні лічбавай трансфармацыі энергетыкі, сеткавай інфра-структуры, устойлівага гарадскога энергазабеспячэння і экалогіі, стварэння і развіцця “разумных гарадоў”, павышэння энергаэфектыўнасці, развіцця аднаўляльнай энергетыкі. Праграмай форуму запланаваны панэльныя дыскусіі “Новая энергетычная палітыка ў гарадах”, “Тэхналогіі назапашвання энергіі і зліццё сектараў”, “Дыгіталізацыя і кіраванне сеткамі”, “Магчымасці фінансавання праектаў у сферы аднаўляльных крыніц энергіі і энергаэфектыўнасці”. “Форум накіраваны на ўмацаванне ўзаемавыгаднага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў і нямецкіх кампаній, укараненне найноўшых тэхналогій, асваенне вытворчасці інавацыйнай прадукцыі і прыцягненне ў Беларусь замежных інвестыцый”, – адзначылі ў прэс-службе.

zviazda.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас