Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У продажы з’явіўся новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя»

У продажы з’явіўся новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя»

25 жніўня 2018, 15:25 Выданні, Культура, Навука 25
У продажы з’явіўся новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя»

Выйшаў першы ў Беларусі глянцавы гістарычны часопіс — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў суправаджэнні вядучых гісторыкаў сучаснасці.

Цэнтральная тэма першага нумара — Вялікае Княства Літоўскае.

Ёсць біяграфіі: легендарнага партызана Міная Шмырова; «Псіхалогія суперагента» — пра Багдана Сташынскага, які забіў Бандэру, а пасля раскаяўся.

Таксама ў нумары: гістарычныя анекдоты, рэцэпты ад Міхлі Сінаеўны, комікс для дзяцей.

Такога выдання па-беларуску яшчэ не бывала. Вось змест нумара:

Хто аўтары?

Сярод аўтараў — 4 дактары і 8 кандыдатаў навук. Гэта гісторыкі і журналісты розных пакаленняў.

Чаму цяпер?

Мы хацелі выдаць яго адразу пасля спынення публікацыі папяровай «Нашай Нівы», і ўсё было для таго гатова. Але працэдура выдачы пасведчання аб рэгістрацыі зацягнулася на некалькі месяцаў.

Дзе купіць?

Ва ўсіх гарадах ён прадаецца ў шапіках і павільёнах «Белсаюздрука».

У Мінску, Мінскай вобласці і Гродне ён прадаецца таксама на поштах.

Пытайцеся часопіс таксама ў кнігарнях. У Мінску гэта «Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук) і «Галіяфы» (Няміга, 3). У Брэсце — «Правільная кніга» (на Куйбышава 13, каля рынку) і «Князь Вітаўт». У Гродне — «Цудоўня» (Кірава, 3).

«Наша гісторыя» таксама з’явіцца ў некаторых іншых вялікіх крамах Мінска, абласных цэнтраў і Полацка.  https://nn.by/?c=ar&i=214863

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0719
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4015
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас