Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сустрэча ў сядзібе ТБМ

Сустрэча ў сядзібе ТБМ

25 жніўня 2018, 11:23 Навіны, ТБМ 31
Сустрэча ў сядзібе ТБМ

19 жніўня ў сядзібе ТБМ адбылася сустрэча старшыні ТБМ, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Алены Анісім з сябрамі Клуба “Літаратурна-музычная гасцёўня “Крыніца” з Баранавіч: Здановіч Ірынай, Скіпар Рэгінай, Раманчук Раісай, Цымбалавай Інай і Яцук Таццянай.
Падчас спаткання госці (а сярод іх ёсць сябры ТБМ, а таксама сябры абедзвюх пісьменніцкіх арганізацый) больш даведаліся пра дзейнасць ТБМ, пра нашы перыядычныя выданні, а таксама пра мерапрыемствы, якія ладзяць сябры арганізацыі. Для ТБМ былі прэзентаваны некалькі паэтычных зборнікаў, якія можна будзе пабачыць у сядзібе.
Акрамя таго, госці з Баранавіч распавялі пра сябе, свае зацікаўленні, а таксама праспявалі песні, якія яны складаюць самі на свае вершы. Некаторыя з гэтых песень маглі б добра ўпісацца ў рэпертуар як дарослых, так і дзіцячых калектываў. Напрыклад, “Півоні”, “У купальскую ноч”.
Сустрэча доўжылася больш за гадзіну. Напрыканцы старшыня ТБМ падаравала кнігі А.Усені “Грэх” і С.Шупы “Падарожжа ў БНР”, а таксама некалькі нумароў “Нашага слова” для ўдзельнікаў клуба.
Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас