Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 695-годдзя Ліды. Гісторыя горада ў даследчых працах, газетах і не толькі

Да 695-годдзя Ліды. Гісторыя горада ў даследчых працах, газетах і не толькі

25 жніўня 2018, 11:17 Культура 32
Да 695-годдзя Ліды.  Гісторыя горада ў даследчых працах, газетах і не толькі

Да 695-гадовага юбілею горада Ліды прымеркавана выстаўка “У гісторыю слова лідскага”, якая адкрылася днямі ў літаратурным аддзеле гістарычна-мастацкага музея (доміку Таўлая). Першымі наведвальнікамі новай выстаўкі сталі сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” (адкрыццё выстаўкі адбылося ў рамках чарговага пасяджэння літаб’яднання). Аснову экспазіцыі выстаўкі склалі арыгіналы і копіі даследчых прац гісторыкаў і краязнаўцаў мінулага і сучаснасці, якія датычацца горада-юбіляра – Ліды.

На бачным месцы ў экспазіцыі змешчаны партрэт Тэадора Нарбута – аднаго з буйнейшых айчынных гісторыкаў XIX стагоддзя, які даследаваў у тым ліку і сваю родную Лідчыну, яе старажытны замак. Ахвотныя могуць азнаёміцца з хронікамі Яна Длугаша, Мацея Стрыйкоўскага, у якіх гісторыя Ліды даследуецца з часоў яе заснавальніка – вялікага князя літоўскага Гедыміна.

Копіі газеты “Ziemia Lidzka” – свайго роду летапіс Ліды 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя. Тут жа змешчаны партрэты сяброў рэдкалегіі той польскамоўнай газеты, напісаныя лідскім скульптарам Вадзімам Вераб’ёвым. Шмат раскажуць аб Лідзе “польскага часу” і ўспаміны Ежы Путраманта, які ў свой час вучыўся ў лідскай гімназіі імя Караля Хадкевіча.

Увогуле, на выстаўцы прадстаўлены копіі і арыгіналы многіх газет, якія ў розныя часы выходзілі ў Лідзе, у тым ліку копія аднаго з першых нумароў газеты “Уперад” (папярэдніцы “Лідскай газеты”). Знайшлося тут і месца для гістарычна-літаратурнага часопіса “Лідскі летапісец”, які выходзіць ужо больш за дваццаць гадоў.

Наведвальнікі вы-стаўкі таксама маюць магчымасць азнаёміцца з працамі сучасных гісторыкаў і краязнаўцаў Лідчыны: Валерыя Сліўкіна, Станіслава Судніка, Анатоля Куляша, Мікалая Дзі-кевіча, Леаніда Лаўрэша і іншых.

Ёсць у экспазіцыі і асобныя прадметы: друкарская ўстаноўка, друкарская машынка, тэлефон (разам са старымі тэлефоннымі давед-нікамі), радыёпрыёмнік, тэлевізар 50-х гадоў і г. д.

– Выстаўка “У гісторыю слова лідскага” будзе цікавай для кожнага, хто неабыякавы да гісторыі Ліды, – гаворыць напрыканцы экскурсіі навуковы супрацоўнік музея Алесь Хітрун. – Запрашаем наведаць яе і, дзякуючы копіям і арыгіналам даследчых прац, газет, часопісаў, пагартаць старонкі гісторыі нашага горада.

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам
Грамадства

Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

21 лістапада 2018, 14:1517
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас