Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З кім беларускі згуляюць на старце US Open

З кім беларускі згуляюць на старце US Open

24 жніўня 2018, 17:39 Спорт 43
З кім беларускі згуляюць на старце US Open
AP / Gareth Fuller

Спаборніцтвы ў асноўнай сетцы турніру пачнуцца ўжо ў панядзелак, 27 жніўня. У асноўнай сетцы адразу выступяць чатыры прадстаўніцы Беларусі.

Беларускія тэнісісткі даведаліся аб сваіх суперніцах па першым раўндзе асноўнай сеткі Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open), паведамляе Sputnik.

Сёння ў Нью-Ёрку адбылося лёсаванне першага раўнда асноўнай сеткі US Open.

Так, на старце спаборніцтваў Арына Сабаленка (№25 у рэйтынгу WTA) будзе біцца супраць амерыканкі Даніэль Колінз (36). Аляксандры Сасновіч (37) будзе супрацьстаяць прадстаўніца Швейцарыі Белінда Бенчыч (43). Вера Лапко (70) сустрэнецца з украінкай Кацярынай Бандарэнка (84), а Вікторыя Азаранка (80) — са славачкай Вікторыяй Кужмавай (56).

Сёння таксама стала вядома, што Вольга Гаварцова (766) прабілася ў заключны раўнд кваліфікацыі US Open. За трапленне ў асноўную сетку яна паспрачаецца з амерыканкай Ніколь Гібз (115).

Турнір US Open cтартует 27 жніўня і завершыцца 9 верасня. Прызавы фонд турніру складае 53 мільёны долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым разрадах атрымаюць па 3,8 мільёна.

Крынiца: sputnik.by

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас