Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Унікальны “Каляндар Слонімшчыны”

Унікальны “Каляндар Слонімшчыны”

24 жніўня 2018, 20:28 Выданні 14
Унікальны “Каляндар Слонімшчыны”

У менскім выдавецтве “Кнігазбор” свет пабачыла ўнікальная праца Уладзіміра Хільмановіча з Гародні і Сяргея Чыгрына са Слоніма “Каляндар Слонімшчыны”. На працягу многіх гадоў аўтары “Календара Слонімшчыны” занатоўвалі славутыя і трагічныя падзеі і з’явы слонімскай зямлі, дні нараджэння і смерці знакамітых і вядомых слонімцаў, а таксама тых асобаў, якія пэўны час тут жылі, вучыліся ці працавалі. Галоўным крытэрыям адбору асобаў служыла прынадлежнасць да беларускага руху ў розных яго праяўленнях (удзел у нацыянальна-вызвольных паўстаннях, падпольных рухах, палітычных, грамадскіх, рэлігійных, культурных арганізацыях, а таксама асветніцкая, душпастырская, навуковая, пісьменніцкая, публіцыстычная, спартыўная дзейнасць і г.д.). Пададзены ў календары і адкрыцці некаторых музеяў, навучальных устаноў, грамадска-культурных і палітычных выданняў, прадпрыемстваў і калектываў, а таксама найбольш масавыя мітынгі і дэманстрацыі, якія адбываліся на Слонімшчыне. Адна з найважнешых задач календара – гэта адлюстраваць і паказаць асноўныя канкрэтныя падзеі і гады жыцця, а таксама дзень і месяц нараджэння і смерці вялікіх і вядомых асобаў Слонімшчыны. Даты ўсе падаюцца паводле новага (грыгарыянскага) стылю. Падобным календаром сёння не можа пахваліцца ні адзін райцэнтр. Таму добра было б, каб у кожным раёне Беларусі выйшлі падобныя календары, і каб іх жыхары памяталі і ўшаноўвалі знакамітых людзей і адзначалі важныя даты і юбілеі. “Каляндар Слонімшчыны” Уладзіміра Хільмановіча і Сяргея Чыгрына адрасаваны перш за ўсё тым, хто цікавіцца гісторыяй сваёй маленькай радзімы, а таксама ўсім зацікаўленым нашай агульнай гісторыяй – бібліятэкарам, настаўнікам, вучням, навукоўцам, гісторыкам, краязнаўцам, сяб-рам грамадскіх арганізацый і супрацоўнікам райвыканкамаў.

Беларускае Радыё Рацыя,

г. Слонім.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
Далучайцеся да нас