Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ідзе збор сродкаў на выданне кнігі “Пра паганства і балтаў”

Ідзе збор сродкаў на выданне кнігі “Пра паганства і балтаў”

24 жніўня 2018, 16:13 Выданні, Мова 104
Ідзе збор сродкаў на выданне кнігі “Пра паганства і балтаў”

На краўд-фандынгавым сайце “Талака” ідзе збор сродкаў на выданне кнігі “Пра паганства і балтаў”. За ініцыятывай стаяць аўтары парталу “Свайкста”.

У кнігу ўкладзены шэраг тэкстаў, вялікіх і малых, што ўзятыя са згаданага сайту. Але многа і іншых тэматычных тэкстаў, што на “Свайксце” не публікаваліся.

Апроч таго, у кнігу змешчанае даследаванне пра паганскія рухі ў краінах па суседстве з Беларуссю – па-беларуску такога дагэтуль не было.

Кніга ўкладзеная, змакетаваная. Прафесійны дызайнер зрабіў прыгожую вокладку з выявай святога Сцёб-каменя, што пад Бягомлем. З друкам дамоўлена. Кніга выходзіць не падпольна, але з усімі патрэбнымі афіцыйнымі звесткамі. Выйдзе ўжо ў верасні.

Гэтая кніга – першая з запланаванай серыі “Бібліятэка “Свайксты”. Ад таго, якой будзе падтрымка грамады, залежыць і працяг гэтай серыі. Спадзяемся радаваць чытачоў штогод увосень.

Фандрэйзінгавая кампанія даступная па гэтай спасылцы. Аўтары абяцаюць, што папярэдні кошт кнігі – істотна ніжэйшы, чым будзе ў продажы. Сродкі ідуць на аплату друку, транспартавання ад друкарні, рэгістрацыйных выдаткаў, прамоцыю, правядзенне прэзентацый.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4715
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас