Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Дзень 1

XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Дзень 1

14 чэрвеня 2026, 08:51 Культура 4
XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Дзень 1

Мы – адзіная сям’я народаў

5-7 чэрвеня ў Гародні праходзіў XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

Фестываль у гэтым годзе адзначае 30-годдзе. З кожным годам ён пашыраецца і напаўняецца новымі яркімі падзеямі. Пры гэтым нязменнымі застаюцца яго брэнды, вядомыя і любімыя ўсёй Беларуссю: традыцыйнае шэсце дружбы ў дзень адкрыцця і нацыянальныя падворкі ў другі святочны дзень.

Фестывальныя мерапрыемствы праходзілі ва ўсім гістарычным цэнтры Гародні, ад Каложскага парку і старадаўніх замкаў да вуліцы Ажэшкі.

Адной з першых лакацый свята стала “Алея дружбы” ў Каложскім парку. Тут арганізавана акцыя “Новым сябрам мы рады заўсёды”: прадстаўнікі нацыянальнасцей, якія ўпершыню прымаюць удзел у свяце, высадзілі дрэвы.

У парку Жылібера адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. А роўна апоўдні ў храмах Гарадзеншчыны прайшлі малебны “За мір, згоду і талерантнасць”.

Месцам прыцяжэння стала турыстычная выстава-кірмаш “Гарадзенская вобласць – тэрыторыя камфортнага турызму”. Яна адкрылася ў 12.00 у двары Новага замка абласнога гісторыка-археалагічнага музея і  прымала наведвальнікаў на працягу двух дзён.

У праграме таксама два важныя пасяджэнні. Члены Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па культуры абмяркавалі вынікі работы па праектах рэстаўрацыі, рэканструкцыі і музеефікацыі Берасцейскай цвердзі і стварэння экспазіцыі музея на “Буйніцкім полі”. Удзельнікі нацыянальных аб’яднанняў сабраліся ў ГрДУ імя Янкі Купалы на сустрэчу за круглым сталом “Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур – 30 гадоў”. Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрасіла на прэзентацыю кнігі “Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч на мовах народаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў”.

На плошчы Савецкай і вуліцы Маставой разгарнуўся “Беларускі падворак”, дзе прадставілі свае тэматычныя пляцоўкі ўсе вобласці краіны.

У сярэдзіне дня ў Гародні ў рамках XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур урачыста адкрылі новую скульптуру – выяву аленя святога Губерта. Новы арт-аб’ект папоўніў калекцыю гарадскіх скульптур і інсталяцый.

Вобраз аленя звязаны са старажытнай легендай пра святога Губерта. Паводле падання, французскі герцаг Губерт падчас палявання ўбачыў аленя, паміж рагамі якога ззяў залаты крыж. Гэтая падзея змяніла яго жыццё: ён адмовіўся ад багацця, стаў святаром і пазней быў кана-нізаваны. З таго часу алень з залатым крыжам лічыцца сімвалам духоўнага перараджэння.

Менавіта гэты вобраз стаў асновай герба Гародні. Помнік самому святому Губерту быў усталяваны ў горадзе яшчэ ў 2020 годзе.

 Старшыня Гарадзенскага гарадскога савета дэпутатаў Алег Бялінскі паведаміў, што ўлады плануюць усталяваць у Гародні яшчэ некалькі падобных скульптур каля знакавых месцаў. На думку мясцовых уладаў, гэта павінна зрабіць горад яшчэ больш прывабным для жыхароў і турыстаў напярэдадні 900 годдзя Гародні, якое будуць адзначаць праз два гады.

Галоўная ж падзея першага дня чакала гасцей і ўдзельнікаў вечарам. У 18.00 ад плошчы Савецкай да плошчы Леніна з музыкай, песнямі і танцамі прайшло тэатралізаванае шэсце нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў “Свята, якое 30 гадоў аб’ядноўвае нацыянальнасці”. Там жа, на плошчы Леніна, была ўстаноўлена галоўная сцэна фестывалю. На ёй у 19.00 разгарнулася грандыёзнае адкрыццё мерапрыемстваў “Фестываль нацыянальных культур – свята свят!”.

Удзел у адкрыцці юбілейнага XV Рэспубліканскага фэсту нацыянальных культур прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які з візітам наведаў у гэты дзень Гародню.

  – Я даўно хацеў пабываць на гэтым фестывалі. Ёсць “Славянскі базар”, ёсць Александрыя, творчая інтэлігенцыя збіраецца ў Берасці, тэатралы. А такога ўнікальнага фэсту няма нідзе. Ідэя свята адлюстроўвае багатую гісторыю роднай зямлі, гэта зямля размяшчалася на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, дзе сустракаліся цывілізацыі, народы і рэлігіі. Дзе фармаваўся наш нацыянальны менталітэт, адкрытасць і гасціннасць, уменне працаваць разам і сябраваць, гатоўнасць прымаць у сваю хату ўсіх, хто ідзе з мірам і дабром, – адзначыў Аляксандр Лука-шэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў нацыянальным аб’яднанням за дыпламатычныя ініцыятывы:

– Беларусь падтрымлівае сяброўства са шматлікімі краінамі, а вы дапамагаеце нам, вы сапраўдная народная дыпламатыя. І тое, што вы кажаце пра Беларусь, нам вы-гадна. Ваша слова дорага каштуе. І гэта ёсць народная дыпламатыя. Бо калі людзей звязала культурная, народная, сямейная дыпламатыя, мы, палітыкі, не можам гэта разарваць, мы нічога зрабіць не можам.

Асобны “дзякуй” Прэзідэнт выказаў арганізата-рам, удзельнікам і неабыякавым людзям, якія ствараюць атмасферу сяброўства і павагі розных культур:

– Культура, навука інтэрнацыянальныя. Нельга культуру замкнуць у рамках адной ці дзвюх дзяржаў. Культура інтэрнацыянальная. Культура ў нас адна. Яна не абмяжоўваецца рамкамі фэсту. Фэст – гэта душа культуры. Гэта норма нашага жыцця. Мне прыемна бачыць вас, захопленых гэтай ідэяй. Ідэя важная, але асабліва значная праца людзей, дзякуючы якім яна становіцца беражна захоўванай і добрай традыцыяй.

Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў:

– Мы не навязваемся, але мы па-ранейшаму гатовыя да цывілізаванага дыялогу ў інтарэсах нашых народаў. Мы не ставім сваёй мэтай ваяваць. Мы хочм быць мірнымі людзьмі, мы хочам мірна жыць. Мы хочам міру. Мы нясём народам мір. Ніякія мы не агрэсары і не суагрэсары. Мы будзем рабіць усё для міру. Таму што вайна – гэта катастрофа. Вайна ніколі не дасць нам магчымасці сабрацца так, як сёння. Нам не патрэбна вайна. Перамагчы мы можам толькі ў міры, у мірнай працы.

А на завяршэнне дня сабраў гледачоў маштабны гала-канцэрт з удзелам майстроў мастацтваў Беларусі і нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас