Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Школа-вучоба: Як зрабіць лета для дзяцей каларытным і пазнавальным?

Школа-вучоба: Як зрабіць лета для дзяцей каларытным і пазнавальным?

12 чэрвеня 2026, 06:30 Культура 9
Школа-вучоба: Як зрабіць лета  для дзяцей каларытным і пазнавальным?

Лета – гэта час актыўнага адпачынку, але для работнікаў культуры гэта яшчэ і адказны перыяд пошуку новых формаў працы.

У Доме рамёстваў прайшла чарговая школа-вучоба на тэму “Арганізацыя працы з дзецьмі ў летні перыяд з выкарыстаннем элементаў традыцыйнай культуры”. Падчас сустрэчы спецыялісты абмеркавалі, як інтэграваць спадчыну нашых продкаў у сучасныя зацікаўленні дзяцей. Асноўны акцэнт быў зроблены на народныя гульні і забавы.

Правяла майстар-клас па  беларускіх народных гульнях кіраўнік народнага гурта “Талер”  Шчалканогава Наталля Мікалаеўна.

Сваім досведам работы у дадзеным накірунку падзяліліся работнікі з Ганчарскага Дома культуры.

Традыцыйная культура – гэта не застылае мінулае, а жывая крыніца натхнення. Выкарыстанне этна-элементаў дазваляе зрабіць летнія канікулы не толькі вясёлымі, але і напоўненымі глыбокім сэнсам і любоўю да Радзімы.

ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас