Выхаванцы дзіцячага садка № 34 г. Ліды актыўна ўключыліся ў праект “Кожная пятніца – роднае, сваё”. Дэвіз дня – “Гуляем толькі з беларускімі цацкамі!”. Дзеці даведаліся, што брэнд Беларусі – фабрыка цацак “Палессе”. Пазнаёміліся з работай фабрыкі, з цацкамі, якія там вырабляюць, ацанілі якасць беларускіх цацак, падкрэслілі іх канкурэнтназдольнасць. У кожнага з’явілася жаданне зрабіць падтрымку нацыянальнаму вытворцу, набыўшы беларускія цацкі. У гэты дзень выхаванцы зрабілі маленькі крок да пазнання ўсяго беларускага.



ТК “Адукацыя Лідчыны”.

