Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
19 стагоддзе беларускай мовы

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:08 Мова 646
19 стагоддзе беларускай мовы

У пачатку 19 ст. пачалося станаўленне сучаснай беларускай мовы на аснове беларускіх народных дыялектаў і ва ўмовах адсутнасці сталай практыкі пісьма. Агульная арыентацыя на народнае жывое вымаўленне і ігнараванне здабытку старабеларускай літаратурнай традыцыі (этымалагічна-традыцыйнай) абумовілі развіццё мовы без аніякага кодэксу правілаў граматыкі і правапісу, і запатрабавалі выпрацоўвання зусім новых граматыка-арфаэпічных і арфаграфічных нормаў. Не спрыяла хуткаму арфаграфічнаму ўнармаванню і выкарыстанне пісьменнікамі, фалькларыстамі і інш. двух алфавітаў, лацінскага і кірылаўскага.

Ступень распаўсюджання беларускай мовы ў канцы 18 ст. — 1-й пал. 19 ст. характарызавалася завяршэннем паланізацыі шляхты былога ВКЛ, сярод якой пад пачатак 19 ст. яшчэ бытавала беларуская мова, і канчатковым заняпадам беларускай мовы ў гарадах.

На распаўсюджанне і выкарыстанне беларускай мовы паўплываў і працяглы палітычны канфлікт паміж расійскімі ўладамі і польскім і паланізаваным дваранствам, у якім абодва бакі спрабавалі атрымаць сімпатыі беларускага сялянства, звяртаючыся да таго з агітацыйнай літаратурай, выдаванай па-беларуску.

Гл. таксама: паланізацыя, русіфікацыя, заходнерусізм

Спробы распрацоўкі граматыкі для беларускай мовы рабіліся яшчэ ў канцы 18 ст., пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Мяркуецца, што першая такая граматыка — «Граматыка літоўская», рукапіс якой пакуль не знойдзены, была распрацавана Станіславам Богушам-Сестранцэвічам, магілёўскім архіепіскапам. Наступная спроба складання граматыкі беларускай мовы (на аснове кірыліцы) была зроблена Паўлам Шпілеўскім (1846), але рукапіс не быў дапушчаны да друку Расійскай Акадэміяй навук.

У 1835 у Вільні была выдана чытанка для дзяцей «Кароткі збор хрысціянскай навукі. Для сялян рымска-каталіцкай веры, якія гавораць польска-рускай мовай» (выдана польскай лацінкай па-беларуску, тытульная назва па-польску), у 1862 у Варшаве — «Лемантар для добрых дзетак-каталікоў».

У 1839 імператар Мікалай I забараніў ужываць «народную гаворку» ў каталіцкіх храмах; як вынік, тую цалкам замяніла польская.

У верасні 1859 расійскія ўлады забаранілі друк па-беларуску лацінскім алфавітам («польскім шрыфтам»).

У рамках агульнага павароту расійскай палітыкі (Гл. таксама: русіфікацыя) друк па-беларуску быў забаронены цалкам (1867). З 1869 было дазволена друкаваць кірыліцай беларускія этнаграфічныя зборнікі.

Адным з першых даследчыкаў беларускай мовы быў Іван Аляксеевіч Нядзёшаў.

Згодна з этнаграфічнымі даследваннямі на Меншчыне ў 1886 годзе мяшчане называлі беларускую мову літоўскай.

У 1897, пасля зносін расійскага ўрада з рымскай курыяй пісьмом кардынала Рампалы ад 8.5.1897[19] № 37522 на імя архіепіскапа Магілёўскага ад імя Папы Льва XIII было павядомлена, што ў тых месцах, дзе беларуская гаворка ўжываецца народам («ubi dialectus alborussica a populo adhibetur»), дазволена святарам ужываць гэту мову ў рэлігійным навучанні народу. Але духавенства не выкарыстала дазволу, аднак, некаторыя пазнейшыя каталіцкія выданні па-беларуску (выданні Пачобкі (1915), «Элементаж для добрых дзетак католікоў» (1906) і інш.) былі спробамі ажыццяўлення гэтай волі рымскага прастолу.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Па сцяжынках спадчыны
Культура

Па сцяжынках спадчыны

16 ліпеня 2026, 11:2121
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0719
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

13 ліпеня 2021, 23:1314
Далучайцеся да нас