Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
35 гадоў на сцэне: юбілейны вечар тэатра “Какос” прайшоў на ўра!

35 гадоў на сцэне: юбілейны вечар тэатра “Какос” прайшоў на ўра!

11 чэрвеня 2026, 00:02 Культура 5
35 гадоў на сцэне: юбілейны вечар тэатра “Какос” прайшоў на ўра!

21 траўня ў вялікай зале Палаца культуры горада Ліды адбылося сапраўднае свята творчасці, маладосці і натхнення.

Свята было з аншлагам у зале, з бурнымі воплескамі і шчырымі эмоцыямі. Юныя акцёры падарылі гасцям неверагодны зарад энергіі, паказаўшы свае лепшыя творчыя замалёўкі. А на сцэне тым часам ажыла гісторыя: успаміналі, з чаго пачынаўся шлях калектыва, аналізавалі, якіх вынікаў ён дасягнуў сёння.

Ад шчырае душы віншуем узорны тэатр “Какос”, яго таленавітых удзельнікаў і кіраўнікоў з гэтай знакавай датай! Жадаем калектыву невычэрпнага натхнення, гучных прэм’ер, гледачоў і яшчэ шмат-шмат творчых юбілеяў наперадзе. Хай у вашым тэатры заўсёды пануе магія, а сцэна Палаца культуры застаецца для вас роднай хатай!

Дзякуй усім, хто падзяліў гэты святочны вечар з намі!

ТК “Культура Лідчыны”

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас