Home
Грамадства

Ваўчыца служыць на пункце пропуску “Беняконі”, і яна адзіная ў сваім родзе

Ваўчыца служыць на пункце пропуску “Беняконі”, і яна адзіная ў сваім родзе

Калі дакладней, то Стэла – воўк толькі напалову. Яе парода завецца вольфхунд, ці чэхаславацкі ваўчак. У памежслужбе Беларусі Стэла – адзіная ў сваім родзе.
Як распавяла старэйшы інспектар службы сабак Лідскага памежатрада Вольга Астроўская, вольфхунд адрозніваецца ад звычайных сабак не толькі вонкавым выглядам, але і звычкамі. Пакуль іншыя сабакі спяшаюцца абнюхаць чалавека ці аббрахаць яго, Стэла глядзіць спакойна, сур’ёзна і ўпэўнена – амаль як чалавек. У такіх сабак сапраўды высокі інтэлект, блізкі да чалавечага. Менавіта таму дрэсіраваць іх складаней, чым звычайных службовых сабак.


Чэхаславацкі ваўчак – гэта гібрыд, выведзены ў 50-х гадах мінулага стагоддзя адмыслова для вайскоўцаў. Селекцыянеры хацелі злучыць у адным сабаку цягавітасць і тонкі нюх ваўка з паслухмяннасцю і навучальнасцю нямецкай аўчаркі. І ў іх атрымалася.
Стэла служыць на мяжы ўжо шэсць гадоў. У восем гадоў яна сыдзе на пенсію. Але на змену ёй ужо рыхтуецца іншы ваўчак – дачка Стэлы па мянушцы Тайга. Цяпер кінолаг актыўна трэніруе яе для будучай службы.
ТК “Навіны Лідчыны”.

Previous article Юр’е ў Беліцы
Next article Станіслаў Баніфацый Юндзіл - праваднік новай батанікі на Беларусі (Даклад Станіслава Судніка на ХІІІ Лідскіх чытаннях*)

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115