Рэспубліка Беларусь – унікальная краіна, дзе прырода і чалавек існуюць у гармоніі. Лідскі край па-асабліваму ўпрыгожвае нашу Радзіму. На сённяшні дзень наша агульная задача – захаваць багацце роднай прыроды і перадаць яго нашчадкам.
З гэтай нагоды 16 красавіка ў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” прайшла навукова-практычная канферэнцыя “XIII Лідскія чытанні”, прысвечаная тэме “Адметнасці прыроды Лідскага краю”.

Мерапрыемства традыцыйна аб’яднала даследчыкаў, краязнаўцаў і эколагаў для абмеркавання прыроднага багацця рэгіёна. З дакладамі выступілі: Швед Ірына Юзэфаўна, навуковы супрацоўнік ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” – “Аналіз клімату Лідчыны ў разрэзе стогадовага метэаназірання. Вясна ”; Сідарэйка Сяргей Генадзьевіч, вядучы інжынер аховы і абароны лесу дзяржаўнай лесагаспадарчай ўстановы “Лідскі лясгас” – “Дакудаўскі заказнік: прыродная спадчына Беларусі пад абаронай “, “Парк Гарні – унікальны батанічны помнік прыроды Беларусі “; Калала Паліна Сяргееўна, студэнтка ДУ “Лідскі каледж ГрДУ імя Янкі Купалы” – “Асаблівасці жывёльнага свету ў Лідскім краі”; Анашкевіч Наталля Мікалаеўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “СШ № 11 г. Ліды імя Н.І. Паповай” – “Феномены зімы і вясны ў творчасці рускамоўных паэтаў Лідскага краю”; Ярошка Таццяна Іосіфаўна, метадыст дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Лідскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства” – “Зялёная аптэка роднага краю: інтэграцыя рэгіянальнага кампаненту ў навучальны працэс праз стварэнне і вывучэнне музейнай экспазіцыі лекавых раслін “, Алефяровіч Мацвей, навучэнец 9 А класа ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Ліды імя Н.І. Паповай” – “Тэма прыроды ў творчасці лідскай паэтэсы Таццяны Іванаўны Сямёнавай “; Суднік Станіслаў Вацлававіч, пісьменнік, краязнавец г. Ліды – “Станіслаў Баніфацый Юндзіл – першы батанік Беларусі “; Курбыка Галіна Раманаўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” – “Агляд інфармацыйнага буклета “Чырвоная кніга Лідскага раёна””.




На тэрыторыі Лідскага раёна размешчаны тры асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі: біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Дакудаўскі”, гідралагічны заказнік мясцовага значэння “Бярэзіна”, батанічны помнік прыроды мясцовага значэння “Парк Гарні”. Кожны – адметнасць нашага краю, пра якую выступоўцы данеслі актуальную і цікавую інфармацыю.




Дакладчыкі падзяліліся навуковымі дадзенымі, ідэямі і праектамі, якія дапамогуць у захаванні і рацыянальным выкарыстанні прыродных багаццяў рэгіёна. Выступы і дыскусіі пацвярдзілі, што прырода Лідчыны – сапраўдная каштоўнасць, якую неабходна ахоўваць і захоўваць для будучых пакаленняў.
Высновы, зробленыя на навукова-практычнай канферэнцыі, дапамогуць у развіцці экалагічных ініцыятыў, павышэнні экалагічнай свядомасці і ўмацаванні любові да роднай зямлі.
Бібліятэкар АБМ, СКД і МР
ДУК “Лідская раённая бібліятэка
імя Я. Купалы”
Кацярына Станіславаўна Сандакова.

