Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Святло Вялікадня ў кожнай працы: сустрэча ў Мажэйкаўскім клубе-бібліятэцы

Святло Вялікадня ў кожнай працы: сустрэча ў Мажэйкаўскім клубе-бібліятэцы

29 красавіка 2026, 08:35 Грамадства 25
Святло Вялікадня ў кожнай працы:   сустрэча ў Мажэйкаўскім клубе-бібліятэцы

11 красавіка Мажэйкаўскі клуб-бібліятэка напоўніўся асаблівай атмасферай творчасці і душэўнага цяпла. Тут прайшло сумеснае пасяджэнне адразу трох аматарскіх аб’яднанняў: “Універсітэты хрысціянскай маральнасці”, “Смак маёй кухні” і “Нам гады без бяды”.  

Удзельнікі розных пакаленняў сабраліся разам, каб загадзя падрыхтавацца да галоўнага хрысціянскага свята. У праграме сустрэчы было шмат цікавага: вучыліся майстэрству роспісу велікодных яек воскам – старажытнаму мастацтву, якое патрабуе цярпення і натхнення.

Удзельнікі дзяліліся вопытам вязання святочных вербачак, якія стануць сапраўдным упрыгожваннем дома.

Асаблівым падарункам стаў выступ дзяцей. Юныя ўдзельнікі падрыхтавалі кранальны літаратурны мантаж, прысвечаны Вялікадню, нагадаўшы ўсім прысутным пра глыбокі сэнс гэтага Вялікага свята.

Такія сустрэчы не толькі захоўваюць нашы традыцыі, але і аб’ядноўваюць сэрцы!

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас