Home
Гісторыя і краязнаўства

Памёр Анатоль Верабей – даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча

Памёр Анатоль Верабей – даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча

У 75 гадоў пайшоў з жыцця крытык і літа-ратуразнавец Анатоль Верабей. Ён быў даследчыкам творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Анатоль Верабей нарадзіўся 10 жніўня 1950 года ў вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Быў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук, пасля – у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы. З 1990 па 2020 год працаваў дацэн-там кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук.

Літаратуразнавец выдаў кнігі “Максім Танк і польская літаратура” (1984), “Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча” (1985), “Беларуска-расійскі паэтычны ўзаемапераклад 20- 30 х гадоў” (1990), брашуру “Паэзія Максіма Танка” (1983). Удзельнічаў у выданні збораў твораў Уладзіміра Караткевіча, Піліпа Пестрака.

Паводле СМІ.

Previous article Да 430-годдзя Нясвіжскай ратушы
Next article XXXII абласны адкрыты конкурс імя К. Горскага, г. Ліда

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
У Шклове ўзгадалі Анатоля Сербантовіча
Культура

У Шклове ўзгадалі Анатоля Сербантовіча

чэрв 9th, 202015