Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Таямніцы роднай мовы”

“Таямніцы роднай мовы”

8 сакавіка 2026, 06:53 Мова 31
“Таямніцы роднай мовы”

Вучні Мажэйкаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна далучыліся да Тыдня роднай мовы, які праходзіць пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.

Выхаванцы дзіцячага садка не засталіся ўбаку. Яны вучыліся размаўляць па-беларуску ў час інсцэніроўкі беларускай народнай казкі “Коцік, Пеўнік і Лісічка”.

Адзін з дзён быў прысвечаны развучванню дзіцячых народных беларускіх гульняў. “Вясёлы перапынак” арганізаваў вакол сябе вучняў 3-5 класаў.

Паміж вучнямі 5-8 класаў прайшоў інтэлектуальны турнір “Таямніцы роднай мовы”.

“Скарбонка мудрасці” ў кожным беларускім слове – да такой высновы прыйшлі вучні 9-11 класаў. Яны сабралі выслоўі, прыказкі нашай мясцовасці, чыталі вершы нашай зямлячкі А. Грынкевіч з яе зборніка “Я вёсцы шчыра пакланюся”, наведалі школьны музей, дзе залеж народных слоў.

ТК “Адукацыя Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас