Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У сямейную дарогу з беларускай мовай

У сямейную дарогу з беларускай мовай

27 лютага 2026, 21:27 Мова 14
У сямейную дарогу з беларускай мовай

Ужо пяты год запар трэці тыдзень лютага праходзіць у аддзеле ЗАГС Лідскага райвыканкама пад эгідай Міжнароднага дня роднай мовы.

Такая традыцыя дапамагае ўмацаванню нацыянальнай ідэнтычнасці і павагі да роднай мовы, дапамагае адкрыць усю яе прыгажосць і зрабіць такі важны дзень у жыцці кожнага чалавека яшчэ больш запамінальным.

20 і 21 лютага 2026 года ў рамках тыдня “Ты будзеш звінець, мая родная мова!” праведзена рэгістрацыя заключэння шлюбу на беларускай мове дванаццаці пар. А таксама на працягу ўсяго тыдня на беларускай мове прымалі віншаванні з нараджэннем дзяцей і маладыя бацькі.

Гэтае мерапрыемства кожны год знаходзіць самыя цёплыя водгукі ў сэрцах нашых маладажонаў, грамадзян і ўмацоўвае патрыятычны дух і любоў да роднай мовы, да роднага краю…

ТК “Навіны Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5435
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас