Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На Лідчыне шануюць Івана Шамякіна

На Лідчыне шануюць Івана Шамякіна

7 лютага 2026, 21:25 літаратура 13
На Лідчыне шануюць Івана Шамякіна

30 студзеня бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка ам. Дворышча” правяла для вучняў мясцовай школы гадзіну беларускага пісьменніка “Сілаю слова”, прысвечаную 105-годдзю з дня нараджэння І. Шамякіна, на якой расказалі пра жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка, які шчыра і глыбока распавядае  пра лёс краіны, пра людзей, якіх не зламалі выпрабаванні. Бо, як казаў сам пісьменнік, перш чым стаць добрым спецыялістам, трэба стаць чалавекам.

Бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4” запрасілі навучэнцаў ДУА “Лідская музычная школа мастацтваў” на літаратурную гадзіну “Чалавек вялікай душы і таленту” прысвечаную 105-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна. Бібліятэкары пазнаёмілі гасцей з творчай спадчынай нашага земляка, удзельнікі даведаліся пра падрабязныя факты біяграфіі беларускага пісьменніка. Усе ахвотныя маглі з мноства бібліятэчных кніг беларускага класіка абраць адну для чытання,  якую лічаць самай цікавай.

На літаратурную гутарку  “Глыбокая плынь жыцця”,  прысвечаную 105-годдзю з дня нараджэння І. П.  Ша-мякіна, завіталі прыхільнікі яго творчасці ў гарадскую бібліятэку № 6. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях выдатнага беларускага пісьменніка, нашага сучасніка, творы якога  з цікавасцю чытаюць школьнікі і дарослыя. Падчас мерапрыемства прысутныя чыталі ўрыўкі  з твораў Івана Пятровіча. З цікавасцю пазнаёмі-ліся з выствай кніг “Чалавек вялікай душы і таленту”.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас