Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мікола Купава ўзяў новую вяршыню

Мікола Купава ўзяў новую вяршыню

7 лютага 2026, 21:03 Грамадства 33
Мікола Купава ўзяў новую вяршыню

Мастак і асветнік Мікола Купава 31 студзеня адсвяткаваў круглую дату.

“Гэта беларус, гэта мастак, гэта патрыёт. І ён гэта робіць спакойна, без ніякага эпатажу, але замацоўвае ў мастацкай прасторы, а значыць, і ў вечнасці, нашай тоеснасці”, – пісаў пра яго Рыгор Сітніца.

Народжаны ў Оршы ў 1946 годзе, Купава навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні, скончыў аддзяленне графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Ён быў удзельнікам “Беларускай майстроўні”, намеснікам дырэктара вучэльні імя Глебава, выкладаў на Архітэктурным факультэце БНТУ.

Ён аформіў тры дзясяткі кніг і альбомаў. Ягоныя творы ведае кожны – а тым больш эталоны беларускіх дзяржаўных сімвалаў, якія ён выканаў разам з мастакамі Яўгенам Куліком, Уладзімірам Крукоўскім, Лявонам Бартлавым і Львом Талбузіным.

У 80 гадоў Мікола Купава працягвае заставацца ўзорам вернасці сваім ідэалам.

Паводое СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас