Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100 гадоў Мацею Канапацкаму

100 гадоў Мацею Канапацкаму

7 лютага 2026, 19:57 літаратура 12
100 гадоў Мацею Канапацкаму

29 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага і татарскага грамадска-культурнага дзеяча, даследчыка, публіцыста і журналіста Мацея Канапацкага (1926-2020).

Мацей Канапацкі нарадзіўся ў Вільні ў мусульманскай сям’і Гасана і Галены з Ільясевічаў. Вучыўся ў агульнай школе імя Шымана Канарскага, у гімназіі імя Адама Міцкевіча, а падчас Другой сусветнай вайны – у Віленскай беларускай гімназіі.

Пасля вайны Мацей Канапацкі з бацькамі і сястрой пераехаў у Быдгашч. Закончыў рускую філалогію Варшаўскага ўніверсітэта, а ў 1957-1964 гадах працаваў журналістам у рэдакцыі беларускага тыднёвіка “Ніва” ў Беластоку. Ён актыўна пісаў пра польска-беларускія літаратурныя сувязі і жыццё беларусаў у Польшчы.

У 1958-1960 гадах Мацей Канапацкі працаваў журналістам у беларус-кай рэдакцыі Радыё Беласток. А ў 1977 годзе пераехаў у Сопат.

У 1976 годзе Мацей Канапацкі абараніў магістарскую працу на тэму “Янка Купала як перакладчык паэзіі Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлі і Марыі Канапніцкай”. Быў адным з арганізатараў Варшаўскага аддзялення БГКТ. Прымаў удзел у Першым з’ездзе згуртавання беларусаў свету ў Менску.

Апошнія гады жыцця Мацей Канапацкі жыў у Сопаце, з’яўляўся актыўным удзельнікам Беларускага культурнага таварыства “Хатка”. У 2011 годзе тыднёвік “Ніва” ў Беластоку асобнай кнігай выдаў яго артыкулы пад назвай “Увесь свет Мацея Канапацкага”. Публіцыстыку Канапацкага сабрала і апрацавала вядомы гісторык Лена Глагоўская.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5440
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас