Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава. Ёй было 99 гадоў

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава. Ёй было 99 гадоў

29 студзеня 2026, 22:37 Грамадства 26
Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава.  Ёй было 99 гадоў

Васіль Быкаў і Ірына Суворава пазнаёміліся ў рэдакцыі газеты “Гродзенская праўда”.

У “Доўгай дарозе дадому” Васіль Уладзіміравіч згадвае, што “Ірына Міхайлаўна… стала першым і дужа прыдзірлівым крытыкам усяго мной напісанага. Цяпер я ёй за тое вельмі ўдзячны, хаця тады часам і крыўдзіўся”.

Ірына Міхайлаўна друкавала на машынцы творы Быкава, калі ён быў яшчэ мала каму вядомым аўтарам – і працягвала гэта рабіць доўгія гады. “Мёртвым не баліць”, “Сотнікаў”, “Знак бяды” – надрукаваныя ёй.

У канцы снежня яна трапіла ў шпіталь з пераломам сцягна і інфарктам. 21 студзеня адышла ў Нябесную Беларусь.

99 гадоў ёй споўнілася зусім нядаўна – 13 студзеня 2026 года.

Развітанне з Ірынай Міхайлаўнай Быкавай адбылося 25 студзеня.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Далучайцеся да нас