Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гарадзенскай вобласці: там правялі абрад “Тры каралі”

Як трэба калядаваць, паказалі ў Гарадзенскай вобласці: там правялі абрад “Тры каралі”

16 студзеня 2026, 16:42 Грамадства 18
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гарадзенскай вобласці: там правялі абрад “Тры каралі”

У вёсках Лідскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў супрацоўнікі культуры 6 студзеня правялі народны абрад “Тры каралі” з нагоды каталіцкага свята Аб’яўлення Пана. Нагадаем, элементу “Традыцыйнае свята “Тры каралі”” ў Гарадзенскай вобласці нададзены статус гістарычна-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці паведаміў, што абрад калядавання правялі ў вёсках Ваверка (Лідскі раён) і Васілішкі (Шчучынскі раён) і апублікаваў фота і відэа.

На здымках відаць, як калядоўшчыкаў дабраславіў у касцёле святар, а затым яны адправіліся віншаваць мясцовых жыхароў з Божым Нараджэннем.

Цэнтр культуры ў Больцішках Воранаўскага раёна таксама падзяліўся здымкамі правядзення абраду.

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас