Home
Гісторыя і краязнаўства

Навагодняя машына часу: у Лідскім музеі можна патрапіць у кватэру 60-х

Навагодняя машына часу: у Лідскім музеі можна патрапіць у кватэру 60-х

Лідскі гістарычна-мастацкі музей запрашае жыхароў і гасцей горада ва ўнікальную вандроўку ў часе. Тут адкрылася выстава-інсталяцыя “Кватэра 60-х”, дзе можна адчуць атмасферу навагодніх святаў паўстагоддзя назад.

На ўваходных дзвярах – паштовая скрынка з паштоўкамі, на сцяне – зімовы пейзаж Мікалая Марозава. За дзвярамі – тыповая двухпакаёвая кватэра з пярэднім пакоем, кухняй, залай і спальняй. Манекены распавядаюць гісторыю сям’і з пяці чалавек: дзеці прыбіраюць ёлку, мама гуляее з немаўлём, тата з адмысловай стараннасцю пыласосіць “Буранам”.

  У экспазіцыі ёсць стылізаваная паштовая пасылка – варэнне, гадзіннік, садавіна, гасцінцы і нават шкарпэтачкі. Менавіта так у СССР дзяліліся радасцю і густамі розных рэгіёнаў.

Ёлка ўпрыгожана рэтрацацкамі, а на стале – традыцыйныя стравы: “Аліўе”, вінегрэт, селядзец пад футрам, бульба. Побач – печыва “Далікатнае” і ліманады Лідскага піўзавода “Цытрусавы” і “Сітро”. Усё гэта стварае атмасферу сапраўднага сямейнага свята.

Хутка сям’я збярэцца за сталом, уключыць тэлевізар “Нёман” і сустрэне Новы год. А раніцай – шпацыр па зімовым горадзе, катанне з горак і новыя планы на будучыню.

Выстава – не толькі настальгія для старэйшых, але і займальны квэст для моладзі. Тут гучаць пытанні: “А праўда, што ў вас быў такі пыласос?”, “Вы таксама пасылалі пасылкі?” – і нараджаецца жывая гутарка пакаленняў.

Праект стаў мастком паміж мінулым і сённяшнім, дазваляючы кожнаму адчуць сябе часткай гісторыі і зазірнуць ва ўтульныя дзверы савецкай кватэры, дзе Новы год заўсёды быў напоўнены цяплом і чаканнем цудаў.

ТК “Культура Лідчыны”.

Previous article Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Next article Юбілейныя і памятныя даты 2026 года

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515