Адабралі меч і тарчу
І спынілі грозны лёт,
Ды нам сілачкі дастарчыць
Перабрацца ў Новы год.
Год той будзе годам працы,
Год таго, хто, быццам конь,
Не здарожыцца, не здасца,
Зможа холад і агонь.
Будзе зноў звінець па бруку
Сталь не згубленых падкоў,
Будзе ў тым размерным стуку
Заклік грозны да сыноў.
Хай пачуюць вухам чуткім
І даруюць нам грахі,
Ды дастануць рухам хуткім
Меч і тарчу з-пад страхі.

