Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Не сціраюцца словы аб крыгі

Не сціраюцца словы аб крыгі

1 студзеня 2026, 22:15 літаратура 20
Не сціраюцца словы аб крыгі

Вітаю вас, шаноўныя сябры! Напрыканцы 2025 года рэдкалегія нашага клуба падрыхтавала да выпуску новы, шаснаццаты нумар альманаха “Літаратурны экватар”. Працы было многа, твораў не меней, і ўсе яны розныя. Гэты нумар мае шанец стаць адным з самых насычаных – як творча, так і інфармацыйна. Пастараліся ўсе: і тыя, хто праводзіў прэзентацыі, імпрэзы, творчыя сустрэчы; і тыя, хто знаходзіў час, каб прыехаць, пачытаць, зачараваць сваім словам чытацкую аўдыторыю; і тыя, хто змог адсвяткаваць разам з на-родам любімыя святы, адзначыць іх у сваіх творах, здабыць творчы імпэт і добры настрой. Усім вялікая падзяка, пашана, павага. Вы – малайцы!

Скажам вялікі дзякуй за нястомную працу на карысць сяброў Пісьменніцкага клуба “Літаратурны экватар” нашай шаноўнай рэдкалегіі. У яе ўваходзяць: Інга Вінарская, Вячаслаў Корбут, Юрась Нераток, Глеб Ганчароў, Людміла Шчэрба, Тамара Залеская, Валянціна Акулёнак, Вячаслаў Данілаў. Гэтымі людзьмі была праведзена вялікая праца над творамі альманаха, вычытка матэрыялаў, зроблена агромністая рэдактарская і карэктарская работа. Асабліва хочацца падзякаваць нашаму шэф-рэдактару Інзе Вінарскай. Яна ў незвычайна складаных умовах падрыхтоўкі матэрыялаў, а таксама шматлікіх перавёрстак альманаха, не згубіла тэмп працы, а наадварот прадэманстравала высокі прафесіяналізм.

Інга правяла на працягу года вялікую працу па папулярызацыі работы клуба “Літаратурны экватар” у міжнародных сацыяльных сетках, падрыхтавала разам з сябрамі суполкі цікавыя і змястоўныя артыкулы для публікацыі ў газеце “Наша слова”. Таксама скажам дзякуй кіраўніцтву гэтага выдання за падтрымку і размяшчэнне артыкулаў, прысвечаных імпрэзам “Літэкватара”. Такім чынам развіваецца інфармацыйны напрамак працы нашага клуба. Добра, што асноўныя моманты дзейнасці нашай суполкі – з фотаздымкамі мерапрыемстваў і артыкуламі на старонках прэсы – прадстаўлены і на старонках новага нумара альманаха.

Асабліва хачу падзякаваць тым аўтарам, хто прыняў удзел у мерапрыемствах па святкаванні 80-ай гадавіны Перамогі нашага народа над фашысцкімі за-хопнікамі – падзеі, якая стала знакавай для нашай краіны. Гэта – павага ветэранам і ўсім абаронцам Айчыны, хто перамог у той страшэннай і пакутлівай барацьбе супраць фашызму. Мы правялі шматлікія цівавыя сустрэчы ў воінскіх частках. Такім чынам мы працягваем ужо склаўшыеся ў Пісьменніцкім клубе “Літаратурны экватар” традыцыі супрацоўніцтва з Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь. Пад час многіх гэтых выступленняў мы атрымлівалі падарункі, Ганаровыя граматы і Падзякі, што азначае высокую ацэнку з боку ваеннага кіраўніцтва краіны нашага ўдзелу ў патрыятычным выхаванні моладзі. У гэтых выступленнях актыўна прымалі ўдзел наступныя нашы творцы: Вольга Любашына, Інга Вінарская, Ірына Баравік, Ігар Шыршоў, Таццяна Пратасевіч, Глеб Ганчароў, Святлана Войтава, Аляксандра Грос.

Таксама адзначу, што сёння адным з напрамкаў дзейнасці нашага клуба з’яўляецца праца з юнымі аматарамі літаратуры. На нашых мерапрыемствах моладзь чытае творы беларускіх аўтараў, грае сцэнкі, выконвае свае ўласныя вершы. Гэтым самым мы стараемся падтрымліваць увагу маладога пакалення да чытання, да творасці як працэсу, а ў выніку – да самого разумення літаратурнага слова. Бо ў век павальнага захаплення інтэрнэтам, калі рознымі забаўлялькамі маладыя людзі адцягваюцца ад сур’ёзнага асэнсавання жыцця, вельмі важна працягваць знаёміць нашых маладых сяброў з новымі творамі, многія з якіх выклікаюць у іх непад-робную цікаўнасць.

Сёння, што не сакрэт, творчае слова, каб заставацца на плаву, павінна быць мацней за любую крыгу, за любы камень. Мы пра гэта гаворым і гэта тлумачым, бо сучасная літаратурная прастора насычана шматлікімі творамі, многія з якіх так і застануцца дробнымі гукамі на фоне гучных выбухаў нешматлікіх яркіх літаратурных знаходак. Канешне, працаваць над якасцю вершаў і прозы няпроста, але ў нашай суполцы мы гэтаму надзяляем увагу, каб нашыя сябры мелі добры досвед і поспех на гэтай ніве.

У 2025-м літататурным годзе ўсе добра папрацавалі, і многія адзначыліся новымі творчымі дасягненнямі ў плане друку сваіх твораў: гэта Глеб Ганчароў, Інга Вінарская, Вольга Любашына, Юрась Нераток, Людміла Шчэрба, Мікалай Іваноўскі і іншыя нашы сябры. Спадзяюся, што ў наступным годзе мы пачуем пра новыя кнігі, выданні, публікацыі сяброў нашай пісьменніцкай суполкі, якія будуць не менш цікавыя і змястоўныя.

Шаноўныя сябры, у новым нумары альманаха “Літаратурны экватар” размешчаны творы дваццаці чатырох нашых аўтараў, кожны з якіх заслугоўвае ўвагі і павагі, самых добрых і прыемных слоў. Заўсёды цікава чытаць новыя творы, адчуваць, як наліваецца спеласцю і сакавітасцю яблык нашага альманаха. Прыемна бачыць новыя радкі і старонкі нашага выдання, дзякуючы якім адчуваецца подых сучаснай беларускай літаратуры.

Таксама хачу нагадаць, што ў сваёй працы мы не забывем пра творчасць тых “экватарцаў”, якія сышлі ў іншы свет. Іх творы, песні, вершы гучаць на нашых канцэртах і вечарынах, пра гэтых людзей мы ніколі не забываем. Іх вершы, апавяданні, пераклады штогод размяшчаюцца на старонках нашага альманаха, згодна з традыцыяй, якая ўжо склалася. У свой час гэтыя людзі не шкадавалі часу, здароўя, натхнення, сіл на карысць і “Літаратурнага экватара”, і беларускай літаратуры. Мы павінны быць ўдзячнымі ім за гэта. Узгадаем іх імёны: гэта нашыя дарагія сябры Валеры Скакун, Людміла Сівалобава, Серж Мінскевіч, Уладзімір Марозаў. Светлая вам памяць… 

Шаноўныя аўтары і чытачы! Хочацца павіншаваць усіх з выхадам новага нумара альманаха “Літаратурны экватар”. Таксама спяшаюся падзякаваць усім аўтарам за мноства шчаслівых эмоцый на працягу года пад час сумесных выступленняў і сустрэч. Гэта было цудоўна! Спадзяюся, што чытачы новага альманаха адчуюць задавальненне ад чытання твораў у гэтым выданні.

 Кіраўнік Пісьменніцкага клуба “Літаратурны экватар” – пісьменнік і журналіст Вячаслаў Корбут.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4720
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5319
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0516
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Далучайцеся да нас