***
Страхам нацягнуты нам чужыя дарогі.
Сустрэча з невядомым радуе душу маю.
У цяжкіх варунка не кажы: “Не магу”.
Каханую бачыць хачу да знямогі.
Ранняя зорка на небе ўзышла,
Толькі нябачна яна ў горадзе.
У лядашчага гаспадара крапіва ў агародзе.
Каханая мяне абыякава пацалавала і прочкі сышла.
Тлуму жыццёвага ніколі не суняць.
Ночка прыходзіць, пара дзеткам спаць.
Восеньскі дождж за акном не лагодзіць.
Маркоты знянацку находзяць.
Лішнія кроплі гарэлкі шкодзяць,
Як і бязмернасць кахання.
***
Я – конь гужавы, воз жыцця цягну, як магу,
Толькі вупраж мая не знасілася.
На гэтай дарозе я ніколі не знясілюся.
Беларусь! Апошняй крывінкай табе памагу.
Хтось на шляху тым стаміўся.
Іншыя, як зайцы, у кусты збеглі прэч.
Я не жадаю з імі сустрэч.
Нават на кладах сваіх сябрам накажу, каб не спыніліся.
Не адракайся ад роднага дома.
Іншы раз едкі дым печы.
Млеў, як абдымаў каханыя плечы.
Не кажы, што на тым шляху цябе авалодала стома.
Абыякавасць многім знаёма.
Хай жа наўзбоч абыдзе яна цябе.
***
Твой вобраз для мяне, што далячынь у тумане,
Размыты контур і абрысы,
А дзесь бурляць патокі Цісы.
Далёка ці блізка ты ад мяне,
а быццам схаваная ў бур’яне.
Ідуць гады. Бліжэй мы не сталі ні на крок.
Мы, як тыя зоркі ў небе,
Камусьці свецім, хоць няма ў тым патрэбы.
І цісне слова, сказанае незнарок.
Нас не завабіць вір кахання.
Мілей за ўсё нам растанне.
І сэрца шал сціхае спакваля.
Пачуццяў колішніх не падуладна нам гульня.
Усур’ёз калісьці ўсё было,
Як ранішні туман сплало.
***
Як каштоўныя тыя хвіліны,
Калі ты сыходзіш у нябыт.
Нас заядае звычайны быт,
Дзяўчына кажа з дакорам: “Ты ў мяне не адзіны”.
Радая курыца, калі пеўняў не ў меру.
Пройдзе час, і пер’е яе памеркне.
Дужы хваліцца: любога за пояс заткне.
Час кажа: “Усяму ведай меру”.
Сустрэліся, думаеш вы ўжо свае.
Прывабныя стромкія плечы твае,
Большага цуду не ўбачыш на свеце.
Шапоча пад ветрам каліны вецце,
Маніць мяне той далёкі пагорак.
Нехта шукае грашовы сродак.
***
Каляднае сонца, як воўчае вока,
Міргне і патухне, як не было.
Не азірнешся, як шчасце сышло.
Лепш за прыроду няма прарока.
Сумны той час,
А пяшчоты так хочацца.
Што ж, хай сурочыцца.
Благое ўсё не для нас.
Як не кажы, а ўжо позні той час.
Кісне жыццёвы квас.
Зіма ўся наперадзе.
Веру! Будзе свята вясны,
Абавязкова сустрэнемся мы,
Каб болей ніколі не растацца.
***
Не ўсё вядомае існасць.
Свет зменлівы штодня.
І на душы бывае мітусня,
У немай цішыні камар захоча піснуць.
Вякамі плывуць па небе аблокі.
Весела. Дзеўкі танцуюць кадрыль.
Час летуценны. Хутка ўсё паўстае, як быль.
У кожнай падзеі свае вытокі.
Якая бяседа без гаманы.
Снег на дарозе намёў гурбаны.
На вяселлі многа гарэлкі,
Пасля яе ў гасцей розум мелкі,
Кажуць, што на язык набяжыць,
Нехта п’яны пад плотам ляжыць.
***
Спадзявайся на лепшае, рыхтуйся да горшага –
Такі жыцця сумны закон.
За гумном не ўзараны загон.
Ніколі не рабі штосьці з большага.
Весела ў доме. Полымя ў печы.
Толькі б жыцця агонь не патух.
Вечар. Куры на седале. Закрыты катух.
Торба намуляла плечы.
Казкі мінулага радасна чуць.
У лужыне хлопчык узняў каламуць
І шчыра смяецца.
Гром рэхам у бары адгукнецца.
Дзівосы жыцця і прыроды.
Камусьці маркотна з гэтай нагоды.
***
Я пакахаў блудніцу,
Шчыры казаў: “Адзіная ты”.
У сакавіку марцуюць каты.
Не блудніцу я пакахаў, а жыццёвую пакутніцу.
Дзірван зямлі гойна рэжуць плугі,
І зерне падае ў глебу.
У працы руплівай маеш патрэбу? –
Абачлівым будзь, сябе беражы.
Фізікі ўрэшце законы мяняюцца,
У загарку маятнік матляхаецца,
І сурочыць спатканне з табой.
Ведаю, ты не хочаш пабыць са мной.
У лесе рыпіць старая асіна.
Толькі ты для мяне адзіна.
***
Будзь патрыётам, а не служакай,
І гонар свой беражы.
На Узвіжанне сплятаюцца ў клубкі вужы.
Наканавана качцы: “Кракай”.
Вусны зліліся ў пацалунку.
Што ні вёска – абярэгі, крыжы,
З модламі: “Божа, убяражы!”
Заўжды мы шукаем ад нечага паратунку.
На небе ёсць Млечны шлях, ноччу па ім ідзі.
Ногі каня путам павязаны.
Пільна абапал глядзі.
Не спадзявайся, што ўсё будзе лёгка,
Нават, калі твая зорка наперадзе,
Памятай: не ўсё так проста.

