Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Касмічная будучыня Еўропы

Навіны Германіі. Касмічная будучыня Еўропы

5 снежня 2025, 21:43 Грамадства 15
Навіны Германіі. Касмічная будучыня Еўропы

26 лістапада ў Брэмене Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА) і 23 яго дзяржавы-чальцы правялі перамовы пра будучыя інвестыцыі. Германія з’яўляецца самым буйным платнікам унёскаў 

Якую ролю павінна іграць Еўропа ў касмічных даследаваннях у будучыні? Гэта цэнтральнае пытанне, паколькі ў Брэмене Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА) і 23 дзяржавы-чальцы вялі перамовы па бюджэце ЕКА на наступны планавы перыяд. З пункту гледжання касмічнага агенцтва, неабходна павялічыць фінансаванне праграмы, каб пазбегнуць адставання ад іншых краін. Гэта напроста адаб’ецца на незалежнасці агенцтва і ўзмоцніць пазіцыі Еўропы як эканамічнага рэгіёна.

Для генеральнага дырэктара ЕКА Ёзафа Ашбахера канферэнцыя з’яўляецца вырашальным момантам, які павінен дазволіць атрымаць інвестыцыі для развіцця касмічнай праграмы. Гэта “ўнікальная магчымасць для Еўропы абраць амбіцыі замест нерашучасці і лідарства замест адставання”. Таму, з яго пункту гледжання, цяпер неабходна павялічыць трохгадовы бюджэт. Прапанова Ашбахера такая: 22 млрд еўра, што нават з улікам інфляцыі больш папярэдніх 17 млрд еўра.

Германія традыцыйна ўваходзіць у лік краін, якія уносяць самыя вялікія плацяжы: у апошнім бюджэце ЕКА яны склалі 3,5 млрд еўра. Дакладная сума, якую Германія будзе гатовая перавесці гэтым разам, якраз абмяркоўвалася на канферэнцыі. Германскія федэральныя землі Баварыя, Бадэн-Вюртэмберг і Брэмен, як найважнейшыя аэракасмічныя цэнтры Германіі, патрабуюць шэсць мільярдаў еўра. 

Брэмен (dpa/d.de).

Выпрабавальны палёт ракеты ЕКА

Spectrum© dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас