Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

29 лістапада 2025, 12:18 Мова 7
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА

Колеры і масці ў Лідзе і ў астатняй Беларусі

 

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

Колеры і фарбы

Алейныя фарбы

 

Алейныя фарбы – гэта сумесь пігментаў, раствораных у раслінным (часцей за ўсё льняным) алеі, якая выкарыстоўваецца для жывапісу ці афарбоўкі паверхняў. Яны валодаюць высокай устойлівасцю, даўгавечнасцю, насычанымі колерамі і ахоўнымі ўласцівасцямі, але іх галоўны недахоп – працяглы час высыхання.

Склад і характарыстыкі:

Злучнае рэчыва: Алей (ільняны ці іншыя), які надае фарбе яркасць і эластычнасць.

Пігменты: Парашкападобныя каляровыя рэчывы, якія вызначаюць колер і ўкрыўнасць фарбы.

Растваральнік: Разводзяцца шкіпінарам ці адмысловымі растваральнікамі.

Высыханне: Адбываецца за кошт акіслення алею, таму працэс высыхання вельмі павольны (дні, а то і тыдні).

Ахоўныя ўласцівасці: Ствараюць трывалую і ўстойлівую да вільгаці, механічных пашкоджанняў і УФ-выпраменьвання плёнку на паверхні.

Віды алейных фарбаў:

Высокамастацкія: Утрымоўваюць высакаякасныя пігменты, прызначаны для прафесіяналаў, гарантуюць даўгавечнасць колеру.

Студыйныя: Добра падыходзяць для наву-чання, маюць якасныя кампаненты і камфортныя ў працы.

Эскізныя: Таннейшыя, прызначаны для адпрацоўкі тэхнікі нанясення, але не для стварэння скончаных мастацкіх твораў.

Густацёртыя: Пастападобныя, патрабуюць развядзення і расцірання.

Гатовыя да выкарыстання: Разведзены і гатовыя да працы.

Перавагі і недахопы.

Перавагі:

Яркія і насычаныя колеры.

Даўгавечнасць пакрыцця.

Эфектыўная абарона ад вонкавых уздзе-янняў.

Недахопы:

Доўгі час высыхання.

Патрабуюць стараннай падрыхтоўкі паверхні.

З часам могуць адслойвацца.

 

Мастацкія алейныя фарбы для жывапісу: колеры і іх назвы

Назвы колераў і назвы мастацкіх фарбаў для жывапісу далёка не заўсёды супадаюць. Назвы фарбаў часта сугучныя з назвай рэчываў, з якіх іх вырабляюць. Як вядома, існуюць прыродныя пігменты і пігменты, атрыманыя штучным шляхам. Гэта таксама накладвае адбітак на іх назву. Для мастакоў-пачаткоўцаў такія назвы будуць выглядаць незвычайна, але асноўныя фарбы трэба ведаць, як табліцу множання. Ніжэй даецца пералік мастацкіх фарбаў, якія вырабляе сучасная прамысловасць, а таксама некаторыя назвы фарбаў, якія дайшлі да нас з глыбіні стагоддзяў:

Белыя:

  • Бялілы цынкавыя
  • Бялілы свінцовыя
  • Барытавыя бялілы
  • Каалінавыя бялілы

Чырвоныя:

  • Краплак чырвоны
  • Краплак фіялетавы
  • Цынобра
  • Кадмій чырвоны светлы
  • Кадмій чырвоны цёмны
  • Кадмій чырвоны пурпурны
  • Кадмій чырвоны
  • Кадмій аранжавы (памяранцавы)
  • Тыаіндыга ружовая

Жоўтыя:

  • Кадмій лімонны (цытрынавы)
  • Кадмій жоўты
  • Кадмій жоўты цёмны
  • Кадмій жоўты сярэдні
  • Кадмій жоўты светлы
  • Стронцыянавая жоўтая
  • Неапалітанская жоўтая
  • Аўрэалін (жоўты кобальт)
  • Індыйская жоўтая
  • Залацістая жоўтая

Зялёныя:

  • Смарагдавая зялёная
  • Зялёная “ФЦ”
  • Вокіс хрому
  • Кобальт зялёны
  • Кобальт зялёны светлы
  • Кобальт зялёны цёмны
  • Кобальт сіне-зялёны
  • Марганцава-кадміевая
  • Зялёная зямля
  • Валконскаіт
  • Вірыдонавая зялёная

Сінія:

  • Ультрамарын
  • Кобальт сіні
  • Блакітная “ФЦ”
  • Марганцавая блакітная
  • Цэрулеўм
  • Берлінскі блакіт
  • Парыжская сіняя
  • Мілоры
  • Індыга

Фіялетавыя:

  • Кобальт фіялетавы цёмны
  • Кобальт фіялетавы светлы
  • Мінеральная фіялетавая

Карычневыя:

  • Марс жоўты
  • Марс памяранцавы
  • Марс фіялетавы
  • Марс карычневы цёмны празрысты
  • Ангельская чырвоная
  • Індыйская чырвоная
  • Венецыянская чырвоная
  • Шахназарская чырвоная
  • Гутанкарская чырвоная
  • Мецкарская чырвоная
  • Шамшацінская чырвоная
  • Чайкенцкая вішнёвая
  • Серпухаўская чырвоная
  • Цхалтубская чырвоная
  • Агаракская чырвоная
  • Кудзінаўская карычневая
  • Гутанкарская фіялетавая
  • Капут-мортуўм
  • Арзаканская жоўтая
  • Тандзутская жоўтая
  • Туманянская жоўтая
  • Малышкінская жоўтая
  • Охра светлая
  • Охра залацістая
  • Охра цёмная
  • Охра чырвоная
  • Охра паленая
  • Сіена натуральная
  • Сіена паленая
  • Умбра натуральная
  • Умбра паленая
  • Феадасійская карычневая
  • Ван-дзік карычневы
  • Хоцькаўская карычневая
  • Архангельская карычневая
  • Костка паленая
  • Сурык жалезны
  • Болюс чырвоны
  • Сэпія

Чорныя:

  • Вінаградная чорная
  • Персікавая чорная
  • Сажа газавая
  • Падольская чорная
  • Звенігародская чорная
  • Шунгіт
  • Тыаіндыга чорная

Прадаюцца алейныя фарбы наборамі.

Стандартны набор піцерскіх фарбаў, які складаецца з 24 колераў, утрымоўвае наступныя фарбы:

  1. Кадмій лімонны (цытрынавы)
  2. Кадмій жоўты сярэдні
  3. Охра жоўтая
  4. Сіена натуральная
  5. Залацістая
  6. Кадмій аранжавы (памяранцавы)
  7. Охра чырвоная
  8. Сіена паленая
  9. Жалезавокісная светла-чырвоная
  10. Пунсовая
  11. Краплак чырвоны светлы
  12. Кармінавая
  13. Фіялетавая ці фіялетава-ружовая
  14. Ультрамарын
  15. Кобальт сіні
  16. Блакітная
  17. Жоўта-зялёная
  18. Смарагдава-зялёная
  19. Зялёная
  20. Умбра
  21. Марс карычневы
  22. Умбра паленая
  23. Сэпія
  24. Нейтральна-чорная

 

Алейныя фарбы выпускаюцца мноствам фірмаў Анастасія Ермакова, мастак, выкладчык алейнага жывапісу распавядае пра 12 фірмаў алейных фарбаў:

  1. Майстар-клас.

Добрыя фарбы высокай якасці. Частка палітры “Майстар-клас” складаюць фарбы на аснове сучасных пігментаў арганічнага паходжання, якія валодаюць высокай святлаўстой-лівасцю. Большасць адценняў маюць адпаведную пігменту яркасць. Але ёсць і нюансы. Напрыклад, кадмій памяранцавы ў параўнанні з аналагам іншых вытворцаў досыць бедны па каларыце і насычанасці. Рэкамендую набываць гэты колер у Master oil, Van Dik ці Van Gogh.

  1. Ладага.

Ідэальна падыходзяць для тых, хто вучыцца малявальнаму майстэрству. Пігменты “Ладагі” ледзь ніжэй па ўзроўні, чым у серыі “Майстар-клас”. Адпаведна, кошт серыі ніжэйшы.  Кадміевыя таны тут пажадана набываць з ін-шых, даражэйшых лінеек.

  1. Студыя.

У складзе гэтых фарбаў выкарыстоўваецца імітацыя дарагіх пігментаў. Гэта адбіваецца на колеры. Цалкам падыходзяць для пачатковага этапу навучання.

  1. Schmincke.

Легендарная кампанія выпускае некалькі серый алейных фарбаў.

Рэкамендую лінейку Mussini, зробленую на аснове смалы Мусіні. Гэта сучасны тэхналагічны ўзноўлены “алей” эпохі Адраджэння. Цудоўна змешваюцца з традыцыйнымі мастацкімі алейнымі фарбамі.

Лінейка Norma Oils цешыць яркімі адцен-нямі. З гэтай серыі рэкамендую мець у палітры маджэнту і кадміі (памяранцавы, жоўты і чырвоны). Гэтыя колеры адрозніваюцца высокай яркасцю і насычанасцю.

  1. Winsor&Newton.

Алейныя фарбы гэтай кампаніі вырабляюцца з самай лепшай сыравіны. Як вынік – выдатныя чыстыя колеры. Усе колеры выдатна змешваюцца адзін з адным. Ёсць цікавая серыя вадараспушчальных алейных фарбаў Winsor& Newton, якія маюць кансістэнцыю традыцыйных алейных фарбаў, але разводзяцца вадой, а змываюцца вадой і мылам. Аднак на на мой мастацкі густ – гэта занадта празрыстыя фарбы.

  1. Georgian.

Недарагія алейныя фарбы добрай якасці. У складзе ненатуральныя пігменты, але добрая крэмавая кансістэнцыя. Ідэальна падыходзяць для студэнтаў ці пачаткоўцаў

  1. Lefranc&Bourgeois.

Французская кампанія Lefranc&Bourgeois выпускае алейныя фарбы серый Lefranc і Louvre.

Фарбы лінейкі Lefranc характарызуюцца найвысокай якасцю колеру.

У палітры фарбаў Louvre ідэальна падабраны каляровы шэраг. Выдатныя адценні чырвоных і кармінавых колераў.

  1. Maimeri.

Выдатная якасць, ёсць некалькі серый. Адметная асаблівасць усіх – фарбы пры высыханні не жоўкнуць.

У палітры серыі Classico вельмі добрыя адценні – насычаныя сінія і памяранцавыя. А вось бялілы занадта празрыстыя на мой густ.

  1. Pebeo.

Рэкамендую лінію Fragonard. Гэта высокамастацкія тонкацёртыя фарбы для прафесіяналаў. У аснове рэцэптур – ільняны алей і высакаякасныя пігменты з максімальнай святлаўстойлівасцю і чысцінёй колеру.

  1. Master Oil.

Класічныя алейныя фарбы вырабляюцца па традыцыйных тэхналогіях і рэцэптах, у якія дадаюцца старанна здробненыя натуральныя і нядаўна вынайдзеныя пігменты. Атрымліва-юцца пластычныя яркія святлаўстойлівыя фарбы. Фарбы хутка сохнуць, не жоўкнуць, трывала счапляюцца з рознымі асновамі.

На мой погляд, выдатны варыянт. Доб-рыя суадносіны “кошт – якасць”. Выдатна змеш-ваюцца з фарбамі расійскіх вытворцаў “Ладага” і “Майстар-клас”.

  1. Van Dyck.

Звыштонкія алейныя фарбы. У гэтай серыі фабрыка Ferrario дамаглася добрых суадносін “кошт – якасць” за кошт ужывання натуральных і сінтэтычных пігментаў, якія забяспечваюць выдатную святлаўстойлівасць і чысціню таноў.

  1. Da Vinci.

Звыштонкія алейныя фарбы. Адрозніваюцца максімальнай святлаўстойлівасць і нязменнасцю каляровага тону з цягам часу.

Вельмі хутка сохнуць. Дастаткова 30-40 гадзін, у залежнасці ад таўшчыні пласта і віду асновы.

Да пералічаных набораў варта дадаць набор алейных фарбаў “Санет”.

 Мастацкія алейныя фарбы серыі “Санет” распрацаваны з улікам запатрабаванняў жывапісцаў-пачаткоўцаў. Вырабляюцца на аснове пераважна камбінацый з некалькіх пігментаў і льнянога алею ў якасці злучнага. Фарбы збалансаваны па часе высыхання, а сумесі не прыводзяць да непажаданых эфектаў (высветленне, пацямненне).

Збалансаваная палітра з 12 колераў у наборы алейных фарбаў “Санет” дазваляе вырашыць мноства творчых задач мастака-пачаткоўца пры выкананні навучальных прац, эцюдаў і эскізаў.

Склад: Бялілы цынкавыя, Бялілы тытанавыя, Цытрынавая, Жоўтая светлая ці жоўтая сярэдняя, Чырвоная светлая ці чырвоная цёмная, Кармінавая, Ультрамарын светлы, Сіняя светлая ці сіняя сярэдняя, Зялёная “ФЦ” ці травяная, Охра жоўтая ці охра залацістая, Умбра паленая, Сажа газавая.

(Працяг у наступным нумары.)

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0424
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5823
Лідскія курсы “Мова нанова” пісалі дыктоўку па “Мужыцкай праўдзе”
Мова

Лідскія курсы “Мова нанова” пісалі дыктоўку па “Мужыцкай праўдзе”

4 сакавіка 2019, 20:5723
«Валідол, майткі і шакалад». Што безвізавыя турысты вывозяць з Гродна?
Грамадства

«Валідол, майткі і шакалад». Што безвізавыя турысты вывозяць з Гродна?

30 ліпеня 2019, 19:1220
Далучайцеся да нас