Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе на месцы былога асфальтавага завода пачалося будаўніцтва касцёла ў гонар святога Юзафа-рамесніка і наваградскіх сясцёр-назарацянак

У Лідзе на месцы былога асфальтавага завода пачалося будаўніцтва касцёла ў гонар святога Юзафа-рамесніка і наваградскіх сясцёр-назарацянак

14 чэрвеня 2021, 22:07 Грамадства 30
У Лідзе на месцы былога асфальтавага завода пачалося будаўніцтва касцёла ў гонар святога Юзафа-рамесніка і наваградскіх сясцёр-назарацянак

Вызначана месца будаўніцтва новага каталіцкага храма ў межах горада Ліды. Касцёл у гонар святога Юзафа-рамесніка і дабраславёных сясцёр-назарацянак-пакутніц з часам з’явіцца на месцы былога асфальтавага завода па вуліцы Генерала Бяды. Святыня будзе невялікай, ёмістасцю да 100 чалавек.

Ужо гатовы праект будучага касцёла, расчышчана тэрыторыя, праводзіцца электрычнасць. Да канца года плануецца закласці падмурак, а ў наступным годзе – паставіць сцены. Храм будуецца на ахвяраванні вернікаў. Дапамога не будзе лішняй.

* * *

Вядома, што адзінаццаць манашак з Наваградка, у гонар якіх у тым ліку названа парафія будучага касцёла, аддалі свае жыцці дзеля выратавання больш за сотню незнаёмых ім людзей, арыштаваных фашыстамі. Сясцёр-назарацянок расстралялі 1 жніўня 1943 года. А 19 сакавіка 1945 года целы пакутніц былі перанесены і пахаваны пры храме Перамянення Панскага. Сумную працэсію з адзінаццаці запрэжаных у санкі фурманак, якія перавозілі парэшткі сясцёр, выпраўляла іх адзіная пакінутая ў жывых сястра Малгажата, якая ў дзень расстрэлу несла паслушэнства ў лякарні.

У Наваградак сёстры-назарацянкі прыехалі 4 верасня 1929 года па запрашэнні біскупа Зыгмунта Лазінскага, каб клапаціцца пра касцёл Перамянення Панскага і займацца выхаваннем дзяцей і моладзі. Тут яны заснавалі агульнаадукацыйную школу. Манашкі клапаціліся пра бяздольных дзяцей, дапамагалі маламаёмасным. З прыходам фашыстаў яны засталіся без даху над галавой: у манастыры размясціліся салдаты. Але сёстры працягвалі дапамагаць людзям.

Улетку 1943 года ўзлаваныя гітлераўскія акупанты вырашылі спагнаць гнеў на мірных жыхарах Наваградка. У адзін з дзён было арыштавана больш за 120 чалавек, галоўным чынам бацькі сямействаў. Хадзілі зацятыя чуткі, што дахаты жывымі яны не вернуцца. Сваякі арыштаваных ішлі па суцяшэнне ў касцёл. У сценах храма манашкі прынялі нялёгкае рашэнне.

Ігумення сястра Стэла Мардасевіч у прысутнасці капелана Аляксандра Зянкевіча сказала: “Мой Божа, калі патрэбна ахвяра жыцця, хай лепш нас расстраляюць, чым тых, у каго ёсць сем’і, – молімся нават за гэта”. Цяпер гэтыя словы вядомыя ўсяму свету. 31 ліпеня 1943 гады сёстры атрымалі загад з’явіцца ўвечар у камісарыят. Ідучы ў гестапа, сёстры ведалі, што ідуць на смерць.

Адзінаццаць манашак расстралялі досвіткам у лесе за горадам. Калі сёстры загінулі, закладнікаў выпусцілі.

5 сакавіка 2000 года сёстры Стэла, Імельда, Раймунда, Даніела, Канута, Гвідона, Сергія, Канізія, Феліцыта, Геліядора, Барамея былі беатыфікаваны Іяанам Паўлам II. Папа Рымскі абвясціў сясцёр-назарацянак дабраславеннымі, назваўшы іх заступніцамі сем’яў.

 Лілея Лапшына.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас