Лістапад – бадай, самы змрочны месяц каляндарнага года. Лістападаўскі змрок, туманы… Зоры на досвітку ці на заходзе сонца можна пабачыць рэдка. Але яны бываюць дастаткова яркімі і прыгожымі. І даюць надзею на тое, што да нас усё ж вернуцца светлыя часы…
Пагаварыць пра лістападаўскі настрой, а таксама пра афарбоўку сваіх гарызонтаў у гэтым няпростым месяцы сабраліся чальцы Пісьменніцкага клуба “Літаратурны экватар” 19 лістапада 2025 года ў Менскай бібліятэцы № 1 імя Л. М. Талстога. Прысутнічалі таксама запрошаныя госці, журналісты, бібліятэкары, аматары літаратуры, навучэнцы старэйшых класаў сталічных школ. Арганізатаркай і вядоўцай імпрэзы “Лістападаўскія зоры” стала пісьменніца, журналістка, шэф-рэдактар альманаха “Літаратурны экватар” Інга Вінарская. А пачала спадарыня з навуковага вызначэння зары. І вось што на гэтую тэму гаворыць беларуская Вікіпедыя:

“Зара – гэта змена афарбоўкі неба, якая суправаджае ўсход і заход Сонца. З’явы абумоўлены рассеяннем і дыфракцыяй сонечнага святла ў атмасферы, а залежаць яны ад ступені яе празрыстасці.
У вячэрнюю зару пры адсутнасці воблакаў неба перад заходам Сонца над заходнім гарызонтам звычайна становіцца жаўтаватае або аранжавае, а на ўсходзе – з ружовым адценнем. Пасля заходу ў заходняй частцы неба ўтвараецца заравы сегмент, чырвоны каля гарызонта, аранжавы і жоўты вышэй. Калі Сонца апускаецца на 2/3 градусы за гарызонт, вышэй заравога сегмента часта з’яўляецца пляма пурпуровага колеру, а на ўсходнім баку неба ўверх узнімаецца сінявата-шэры сегмент – цень Зямлі на фоне атмасферы. Па меры апускання Сонца за гарызонт цень узнімаецца ўсё вышэй, а сегмент у заходняй частцы неба блекне і знікае ў канцы змроку. Зрэдку пасля гэтага развіваецца другая фаза зары – больш бледны мутна-жоўты, потым шараваты сегмент. Пры ранішняй зары паслядоўнасць змен афарбоўкі неба адваротная.
Колеры зары больш яркія, калі ў атмасферы больш пылу і вільгаці. Насычанасць чырвоным колерам бывае пры значнай забруджанасці паветра ў выніку лясных пажараў, вулканічных вывяржэнняў і іншых з’яў. З колерам зары часцяком звязаныя мясцовыя прыкметы надвор’я… “

І канешне, напэўна ўсе ведаюць ці хаця б чулі пра Зару-Зараніцу – старажытны міфалагічны персанаж. “У беларускай міфалогіі Зара-Зараніца – персаніфікацыя зары, архетыпнае боства, уласцівае міфалогіям большасці індаеўрапейскіх народаў. Уласна язычніцкіх сюжэтаў аб гэтай постаці не захавалася, але вусная народная творчасць утрымлівае намёкі на пашыра-насць яе культу ў старажытнага славяна-беларускага насельніцтва. Да Зары-Зараніцы звярталіся ў магічных замовах, што можа сведчыць аб рэштках веры ў багіню тайных ведаў, чараўніцтва. У адной з народных песень Зараніца губляе ключы, якімі павінна кожную раніцу адмыкаць неба, каб выпускаць дзень, а знаходзіць гэтыя ключы Сонца. Паводле пазнейшых, хрысціянізаваных уяўленняў, Бог стварае Зараніцу, каб яна будзіла людзей і клікала іх на працу.
Цікава, што беларускія сяляне лічылі Зараніцу і Вечарніцу рознымі зоркамі, не ведаючы, што гэта адное і тое ж нябеснае цела – планета Венера, якую можна пабачыць у небе пасля заходу Сонца і перад яго з’яўленнем раніцай…”
Далей спадарыня вядоўца закранула тэму лістапада ў музыцы. І ў запісе прагучала музычная п’еса Пятра Чайкоўскага “Лістапад. На тройцы”, якая ўваходзіць у ягоны цыкл з дванаццаці п’ес “Поры года”: кожная з п’ес адпавядае пэўнаму месяцу года. Дарэчы, музыка Чайкоўскага яшчэ некалькі разоў гучала надалей на працягу імпрэзы.

Што тычыцца ўласных твораў, то Інга Вінарская чытала вершы, суадносныя, па яе ўласным меркаванні, з месяцам лістападам і тэмай імпрэзы: “Нібыта ўсё не тое і не так”, “Патанаюць у восеньскім змроку гардзіны”, “Складаю вершы, лічбы змушу”, “Не руш маю ілюзію”, “Ваўчыца”. Таксама прагучаў наступны паэтычны твор:
Што за кошт у тваіх ідэалаў?
Мо жыццё? Ці зламаны той грош?
Не кляні свой куток, бо з прычала
Ты нікуды не рушыш усё ж,
Хоць і гора яшчэ мае сілу…
Водар зёлак, чутны ён здаля.
Тут не скончыла ты, не дашыла
І дамы, і сукенкі – пасля…
А “пасля” – нат страшэннае слова:
Можа перацячы ў “назаўжды”.
Гэта ўсё так не нова. Не нова!..
І імчацца шалёна гады.
Так, ужо не дагнаць калясніцу,
Дзе жаданняў святло і надзей.
Птушкі зніклі, бы колаў тых спіцы…
“Восень. Позна…” – па думках людзей.
Позна. Рана. Якая ўсім справа?
Эгаізм – ён здабыты ў баях.
Дык ты гэта шукала – праз права, –
Выбіраючы пэўны свой шлях?..
Наступным выступаў кіраўнік Пісьменніцкага клуба “Літаратурны экватар”, настаўнік, пісьменнік, журналіст Вячаслаў Корбут. Ён прачытаў некалькі сваіх восеньскіх вершаў: “Ты не шкадуй, што восень надышла”, “Восеньская пані”, “Лістапад”, “Бяссонніца”. А яшчэ – два творы, якія былі напісаныя непасрэдна ў дзень імпрэзы: “Лістападаўскі вальс” і “Зоркі восені”.

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;

Зоркі восені, зоркі мігцістыя,
І навошта вам столькі святла?
Вы як знічкі маленькія, чыстыя,
І адкуль ваша сіла прыйшла?
Што вы нам параскажаце вечарам,
Што прамовіце змрочнай парой?
А ці будзеце зноў вы абвенчаны
З белакрыласцю стоеных мрой?
Вам куды праз дажджы ліхалетныя
Па раскосых прасторах мігцець?
А сузор’і вядуць запаветныя,
Каб самотныя лёсы сагрэць.
Зоркі плачуць смаліста і стоена,
Нібы ў печцы хваіны з бароў.
Лістападаўскі подых загоены,
Падаецца – не з нашых ён сноў.
Распаволена далеч халодная,
Ёй не быць больш ніколі такой,
Бо яна назаўсёды свабодная,
І пануе ўсяленскі спакой.
Што тычыцца пісьменніка, перакладчыка, журналіста Глеба Ганчарова, то ён практычна ніколі не падтрымліывае тэму мерапрыемства, на якім выступае, і чытае тое, што захоча сам. Але на гэты раз тэма імпрэзы была яму сугучная, і нават верш у яго знайшоўся адпаведны – пад назвай “Перадзім’е”:

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Згубiўшы ў золаце лiсцё,
Бярозы апускаюць плечы,
Нiбыта чэзлае жыццё
Памерлай восенi-старэчы.
З далёкай цемры чорны грак
Прарочыць з нейкай рыжай кроны
Бяду на мове небарак,
Нагадваючы Цыцэрона,
Бо сцюжы не стае ў агнi
Для ўсiх самотных папялушак
У мiлагучнейшай хлуснi
Вясновых iншадумных птушак.
Таксама Глеб Ганчароў азнаёміў прысутных з такімі сваімі вершамі: “Таракан злажыў на пузе лапкі”, “Паляцеў двудушны Янус”, “Авідый”. Далей прагучалі пераклады з Ёгана-Вольфганга Гётэ, Марыны Цвятаевай, Ігара Паглазава, Пяё Яварава, якія ўвайшлі ў “Анталогію апошніх і перадсмяротных вершаў”, над якой апошнім часам працуе спадар Ганчароў.
Паэтка, настаўніца роднай мовы і літаратуры з горада Мар’іна Горка Менскай вобласці Ірына Баравік у клубе “Літаратурны экватар” не так даўно. Летам бягучага года прымала актыўны ўдзел у вайсковых канцэртах суполкі, якіх было шмат, таму што 2025-ты – год 80-годдзя Вялікай Перамогі. А вось на імпрэзу ў бібліятэку Талстога спадарыня Ірына прыехала ўпершыню. Рыхтавалася, хвалявалася… Выступіла добра, распавёўшы пра сябе і прачытаў-шы свае вершы: “Край, сэрцу дарагі”, “Тры бярозы – тры сястры”, “У сэрцы назаўжды”, “Мы – беларусы”. А завяр-шыла сваё выступ-ленне спадарыня Ірына творам “Мат-чына мова”:


filter: 0; jpegRotation: 0; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Хай слова беларускае ліецца,
Бы ручаёк, трымціць у полі ніва,
Як сонейка вясновае, смяецца,
Усмешкі рассыпае ўсім на дзіва.
Лунае бусел вышынёй нябёсаў,
А ластаўка на крылах дождж прыносіць.
І золкі расцвітаюць каля плёсаў,
Ды каня, што ў балоце, піць папросіць.
Ад мовы роднай я не адракуся –
Мне маці гэту мову падарыла.
Я ганаруся: родам з Беларусі,
І гэта – мая родная краіна!

Паэтка, пісьменніца, журналістка Вольга Любашына апошнім часам радуе “экватарыяльную” літаратурную суполку песнямі на свае вершы, якія стварае для спадарыні яе муж Леанід Таляронак. Вядоўца імпрэзы Інга Вінарская паведаміла сабраўшымся, што са сваім мужам спадарыня Вольга ўжо разам сорак восем год: сваё аметыставае вяселле пара якраз і адзначыла ў лістападзе. Недалёка і да залатога юбілею шлюбу! Прысутныя шчыра павіншавалі Вольгу Любашыну і яе мужа апладысментамі.

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Што тычыцца твораў, то на імпрэзе прагучалі песні на вершы Вольгі Любашынай: “Золото осени”, “Детство моё”, “Ягодка-малинка”, “Загрустила осень, загрустила”. А пад адну з песень некалькі жанчын нават пачалі танчыць: сама аўтарка тэксту Вольга Любашына, а таксама Ірына Баравік і Таццяна Пратасевіч. Атрымалася файна!
Паэт Валянцін Шведаў – вельмі рэдкі госць на мерапрыемствах “Літаратурнага экватара”. Нічога дзіўнага, бо ў спадара Валянціна вялікая сям’я: жонка, дзеці, унукі, састарэлыя бацькі… А яшчэ – клопаты па гаспадарцы. Прычым, ён даглядае нават стары бацькоўскі дом, які знаходзіцца ў Віцебскай вобласці.

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;



filter: 0; jpegRotation: 0; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
А яшчэ Валянцін Шведаў вельмі любіць восень і шмат вершаў прысвяціў гэтай пары года. На мерапрыемстве прысутныя пачулі творы: “На мяжы”, “Начны дождж”, “Восень крочыць гаспадыняй”, “Апошні лісток”, “Перазовы”, а таксама вельмі лістападаўскі твор “Позняя восень”:
Восені цені кладуцца на вёску:
Яблынь прывід, рваных хмараў абноскі.
Зелень змяніла раллі чарната;
Яркія гронкі каліны куста.
Туга і санлівасць, дарожная слота,
Кліноў нізкі клёкат, туманы з балота.
У доўгія ночы мчыць сноў чарада,
Блакіт знік кудысьці, счарнела вада.
Асенні дождж нудны зямлю добра змочыць,
А хмарнасць нябёсаў не радуе вочы.
Жыццё замірае, і ціш рэжа слых,
І пчолы ў дрымоце ў вуллях сваіх.
Стагі пачарнелі – стаяць істуканы;
Жыллё гаспадар уцяпляе старанна.
І хочацца збегчы, схавацца ў глушы.
Трывожна на сэрцы, маркотна ў душы…

filter: 0; jpegRotation: 0; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Выступленне Юрася Нератка, які гэтым разам выступаў пад уласным прозвішчам (Юрый Гарбачоў), было прысвечаны рэдкаму ў літаратуры жанру – эпісталярнаму. Пісьменнік паказаў сяб-рам па суполцы нядаўна выдадзены двухтомны праект “Стежка в минулое” (на рускай мове), заснаваны на ўласнай перапісцы з рознымі людзьмі, у асноўным з роднымі, ад 1978 года да 2024 года ўключна.

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Паколькі праект уключыў больш за 500 адзінак карэспандэнцыі ад 80 адрасоў, апроч тэхнічных працэдур (сканаванне, набор, уніфікацыя) і ілюстрацыйнага афармлення аўтар выпрацаваў прынцыпы сістэматызацыі карэспандэнцыі і нават асобныя пра-вілы рэдактуры для кожнага адрасата. А таксама прымяніў у друку паняцце “умоўна чытэльныя тэксты” – у дадатак да асноўных.
Пісьменнік агучыў і жыццёвае крэда: цікавей шматвектарных задач толькі невырашальныя.
Паэт Вячаслаў Данілаў не заўсёды прысутнічае на мерапрыемствах “Літэкватара” ў сувязі са станам свайго здароўя. А яшчэ для Вячаслава мае вялікае значэнне надвор’е, бо ў сувязі са сваім абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, ён не заўсёды можа некуды пайсці ці паехаць, калі, скажам, ідзе дождж альбо падае снег. Але на лістападаўскай імпрэзе клуба Вячаслаў прысутнічаў і наступныя вершы прачытаў: “Серый день мне послан…”, “Словно в тире, станут целями…”, “Нетвёрдый шаг у ног твоих…”, “Проходишь бурелом ошибок…”, “Звёзды бликами цветастыми…”, “Печатей нет в осенних пропусках…”.

filter: 0; jpegRotation: 0; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Таццяна Пратасевіч – паэтка, пісьменніца, спявачка і проста чароўная жанчына. Выглядае яна заўсёды прывабна. І творы піша таленавітыя. 19 лістапада сабраўшыяся маглі пачуць наступныя паэтычныя творы ў выкананні Таццяны: “Доўгую восень кідае то ў зіму, то ў лета… “, “Апошнюю лістоту дрэвы згубяць… “, “Нехта доўга спаў, спаў. Глядзь за шыбу – снег паў…”, “Усмешка дажджу”, “Рабінзаніяда па Беларусі”. Быў сярод прачытаных і верш “Балота”, які, дарэчы, прымусіў прысутных па-іншаму паглядзець на гэтую прыродную з’яву:

filter: 0; jpegRotation: 0; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Балота. Непрыгожы ў слове сэнс.
Асацыяцыя з гнілым і мокрым.
Я патлумачу проста: гэта ж лес,
Расце ён толькі на імховым моры.
Куп’ё – як хвалі, журавіны – рыбкі
Або жамчужыны чырвоных сонец.
Ваду і гэты дол замшана-зыбкі
Люблю пад сонцам і ў тумане раніц.
Няхай зіхцяць мне з павуцін арэлі,
Калі іх раптам прымарозіць ноччу.
Асіны чырвань на сябе надзелі –
Балота ў сонцы радуе мне вочы!
Нічога, што зямля з-пад ног збягае,
Калі ў балоце я ці на асфальт ступаю.
На ўсё, здаецца, і жыцця мне мала,
Каб адплаціць любімаму мной краю.
Кацярына Матусевіч – асоба разнастайная. Яна і пісьменніца, і настаўніца, і перакладчыца, і навукоўца, і нават – экскурсавод. Вельмі любіць вандроўкі і турызм. Выкладае зараз родную мову і літаратуру ў СШ №4 горада Чэрвеня Менскай вобласці. У гэтую школу, дарэчы, чальцы “Літэкватара” ўжо не аднойчы ездзілі з канцэртамі, а некаторыя нават удзельнічалі аднойчы ў журы дзіцячага паэтычнага конкурсу. На лістападаўскай імпрэзе Кацярына распавядала пра моўны батл, які нядаўна пра-вяла са сваімі вучнямі, а таксама прачытала свае вершы: “Паляцець бы птушкай вольнаю…”, “Словы модныя ўжываем…”, “Турызму прысвячаецца”.

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Калі ў памяшканне заходзіць Людміла Шчэрба, усе мужчыны варочаюць галовы. І нічога дзіўнага: у спадарыні не толькі прыгожая знешнасць, але і заўсёды вельмі модная вопратка. Пісьменніца, журналістка, спявачка Людміла Шчэрба ўжо даўно працуе вядучым рэдактарам у “Беларускім гістарычным часопісе”, піша цу-доўныя вершы і прозу. Але ў гэтым годзе спадарыня стала яшчэ і мадэлькай: паспяхова рэкламавала разам з іншымі моднымі кабетамі на фестывалі “Славянскі базар” адзенне аднаго з папуляр-ных беларускіх брэндаў.

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Што тычыцца лістападаўскай імпрэзы “Літэкватара”, то тут спа-дарыня Людміла прачытала наступныя свае творы: “Гады пабеглі без цябе…”, “На душы – як у лесе…”, “Па бакалах ліхтароў…”, “Модны восеньскі прынт…”. Таксама прагучаў і гэты лістападаўскі верш:
Трыццаць хвілін лістападу…
З лета ў зіму – праездам.
Восень каардынаты
У навігатар занесла.
Трыццаць хвілін на сустрэчу
Лёс адмярае хціва –
Ставіць ў жыцці чалавечым
Толькі імператывы.
Трыццаць хвілін лістападу
Проста пастой са мною –
Нібы на барыкадах.
Быццам прад аналоем.
Вытанчаная жанчына і чароўная паэтка Тамара Залеская зазначыла, што для яе месяц лістапад мае прамую асацыяцыю з вершам Івана Буніна “Одиночество”. І канешне, гэты твор прагучаў у выкананні спадарыні. Што тычыцца ўласнных вершаў, то прысутныя пачулі вось такія паэтычныя творы Тамары Залескай: “Чайки”, “Осеннее небо печально…”, “По мокрому снегу, по талой воде…”.

filter: 0; jpegRotation: 0; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Закрывала імпрэзу паэтка Тамара Смірнова, якая апошнім часам намагаецца пісаць па-беларуску, і атрымоўваецца ў яе няблага, трэба сказаць. Прачытаны Тамарай верш называўся “Беларусь, мая старонка… “:

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Восень крочыць па планеце,
Весела смяюцца дзеці.
І апошні ліст кляновы
З’зяе колерам пунцовым.
“Беларусь – мая старонка!” –
Салавей спявае звонка.
Сонца яснае ўзыходзіць,
Шчасця карагод заводзіць.
Ты квітней, мая сталіца!
За цябе буду маліцца.
Прыгажэй ад года ў год,
Каб у згодзе жыў народ.
Каб здаровы былі дзеткі
І цвілі, нібыта кветкі,
Каб старэйшых паважалі,
Часта ў госці запрашалі,
Добра ладзілі з суседам,
Частавалі смачным хлебам.
Ты квітней, мая сталіца!
За цябе буду маліцца
Каб на вуліцы шмат дзён
Чулі роднай мовы звон!
Падчас імпрэзы “Літаратурнага экватара” “Лістападаўскія зоры” таксама гучалі вершы на беларускай мове розных паэтаў-класікаў у выкананні навучэнцаў старэйшых класаў сталічных школ.

filter: 0; jpegRotation: 0; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;
Інга Вінарская,
Юрась Нераток.

