Верабей надоўга застанецца каля Дома Валянціна Таўлая. Яго ўжо палюбілі дзеці з садкоў горада Ліды. На гэты раз паўдзельнічаць у розных вераб’іных гульнях і забавах завіталі да яго дзеці з садка № 17. Цяпер яны ведаюць, хто такі Луі Брайль – французскі вынаходнік азбукі для невідушчых людзей. Яго азбука цяпер захаваецца і ў вершы Валянціна Таўлая. Такім чынам выкананы першы твор паэта і ўшанаваны на гранітнай кнізе арт-аб’екта “Верабейкі” работы лідскага скульптара Рычарда Грушы.
Ды і пра дзяцінства паэта ў Лідзе цяпер ведаюць дзеці. А таксама застанецца на слыху казка “Былінка і верабей” з Лідскага павета, якая была змешчана ў збор “Беларускіх паданняў” фалькларыстам Уладзіславам Вярыгам у 1884 годзе. Актыўныя ўдзельнікі прынялі на сабе вобразы герояў гэтага народнага твора.

Тэатралізаваная інтэрактыўная экскурсія “Дружнай сямейкай да Верабейкі” стала запатрабаванай. Далучайцеся і Вы да яе.
Гайда, у Дом Валянціна Таўлая.
Алесь Хітрун.

