Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Менскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў

Менскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў

21 лістапада 2025, 14:46 Культура 19
Менскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў

Студэнты сталічнага каледжа індустрыі моды вырашылі адрадзіць культуру беларускага нацыянальнага касцюма. У прыватнасці – багатую спадчыну шляхецкай моды.

Пра калекцыю піша агенцтва “Мінск-Навіны”.

Ідэйны натхняльнік праекту – Наталля Войнава, выкладчыца спецпрадметаў і кіраўніца аб’яднання паводле інтарэсаў “Мода і стыль”. Яна тлумачыць, што ўзоры эскізаў і прынцыпы працы з гістарычнымі ўборамі каманда брала з навучальных курсаў каледжа.

– У нас ёсць прадмет “Гісторыя стыляў у мастацтве і касцюме”, на якім навучэнцы дасканала вывучаюць асаблівасці кампазіцыі ў тым ліку шляхецка-магнацкай моды, – расказвае Наталля. – На сармацкіх партрэтах адлюстравана, як апраналіся нашы продкі.

Калекцыя ўбораў беларускай шляхты стала другой. Першая экспазіцыя прысвечана народнаму вяселлю.

– Мы хацелі паказаць, што ў XV-XVII стагоддзях у нас была не толькі сялянская, але і яркая арыстакратычная мода, – кажа выкладчыца.

Вобраз Барбары Радзівіл дэманструе запазычанне нямецкай моды, творча пераасэнсаванай беларускімі майстрамі. Убор “Бона Сфорца” адпавядае іспанскай модзе: тугі плісіраваны каўнер гаргеры і каркасная спадніца верцюгадэн. Мужчынскія касцюмы – кунтушы і жупаны – найбліжэйшыя да таго, што насіла заможная беларуская шляхта. Галоўны элемент – слуцкія паясы.

Аляксандра Шыла, навучэнка 4 га курса каледжа, удзельнічала ў стварэнні касцюма Барбары Радзівіл.

– Патрабавалася дамагчыся візуальнага падабенства з яе сукенкай на партрэце. Многае рабілі ўручную: вышыўка, фармаванне складак для аб’ёму. Былі і няўдачы: канструкцыя не супадала з выявай. Але мы не імкнуліся да абсалютнай копіі, а хацелі перадаць дух эпохі, – расказвае студэнтка.

– Нашы строі каштуюць ад 630 да 800 рублёў – гэта ў 10 разоў ніжэй за рыначны кошт на падобныя гістарычныя рэканструкцыі. Аднак гэта не масавы тавар – такое адзенне прызначана не для шараговых пакупнікоў, а для ўстановаў культуры, – расказвае аўтарка праекту і супрацоўніца каледжа Настасся Пазднякова.

Касцюмы з калекцыі беларускай шляхты ўжо паспелі пабываць на сталічных выставах да Дня горада. Гэты праект перамог на гарадскім конкурсе “Мінская змена” ў намінацыі “Найлепшы праект у сферы культуры і мастацтва”.

 “Мінск-Навіны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3331
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Далучайцеся да нас