Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Былая прэм’ерка Ісландыі: “ Ісландская мова пад пагрозай знікнення”

Былая прэм’ерка Ісландыі: “ Ісландская мова пад пагрозай знікнення”

21 лістапада 2025, 18:58 Мова, У свеце 5
Былая прэм’ерка Ісландыі: “ Ісландская мова пад пагрозай знікнення”

Былая прэм’ер-міністарка Ісландыі, а адначасова пісьменніца Катрын Якабсдоцір заявіла, што ісландская мова можа апынуцца пад пагрозай знікнення ўжо на працягу аднаго пакалення. Прычынай яна лічыць хуткае развіццё штучнага інтэлекту і дамінаванне англійскай мовы ў медыя і сацсетках, піша The Guardian.

Катрын Якабсдоцір. Фота: AP Photo/Geert Vanden. Wijngaert, File

 

Падчас выступлення на літаратурным фестывалі Iceland Noir у Рэйк’явіку пасля выхаду яе другога рамана палітык адзначыла, што ў краіне адбываюцца “радыкальныя” змены: усё больш людзей чытае і размаўляе па-англійску, а ісландская мова выкарыстоўваецца радзей. Паводле яе слоў, праз гэта разам з мовай могуць знікаць каштоўнасці і ўнікальнае мысленне народа.

Ісландскай мовай валодаюць усяго каля 350 тысяч чалавек, і яна лічыцца адной з найбольш захаваных з часоў старажытнасці ў свеце. Але Якабсдоцір лічыць, што краіна робіць недастаткова для яе падтрымкі, а моладзь сёння літаральна “апаясана” англамоўным кантэнтам.

Яна таксама адзначыла, што Ісландыя актыўна спрабуе развіваць выкарыстанне штучнага інтэлекту на роднай мове. У прыватнасці, Міністэрства адукацыі разам са стартапам Anthropic запусціла адзін з першых нацыянальных адукацыйных праектаў, у межах якога сотні настаўнікаў атрымаюць доступ да інструментаў штучнага інтэлекту.

У выступленні Якабсдоцір узгадала часы, калі краіна была пад уладай Даніі і ісландская мова перажывала моцны дацкі ўплыў. Тады сітуацыю ўдалося выправіць дзякуючы моцнаму нацыянальнаму руху. На яе думку, цяпер Ісландыі зноў патрэбна падобная падтрымка мовы, бо стаўленне да яе ўплывае на мысленне людзей і можа вызначыць будучыню ўсёй нацыі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0937
Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна
Мова

Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна

28 верасня 2022, 09:4831
Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.
Грамадства

Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.

24 верасня 2018, 12:4331
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:2431
Далучайцеся да нас